Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя сёньня падае заяўку на «Чарнобыльскі шлях»


«Чарнобыльскі шлях» у Менску 26 красавіка 2014 году
«Чарнобыльскі шлях» у Менску 26 красавіка 2014 году

Арганізатары жалобнай маніфэстацыі да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС плянуюць толькі шэсьце — ад мітынгу адмаўляюцца, як і на сьвяткаваньні ў Менску Дня Волі.

Заяўка на шэсьце ад пляцоўкі каля Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў будзе пададзеная ў Менгарвыканкам 10 красавіка.

Заплянаванае правядзеньне «Чарнобыльскага шляху» ў Менску 26 красавіка з 14-й па 16-ю гадзіны.

Пад заяўкай падпісаліся Юрась Губарэвіч ад Руху «За Свабоду», Аляксей Янукевіч ад Партыі БНФ, Віталь Рымашэўскі ад аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Ільля Дабратвор з Руху салідарнасьці «Разам» і Дзьмітры Кучук зь Беларускай партыі «Зялёныя».

Сёньня а 12-й гадзіне на сядзібе Партыі БНФ пройдзе прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG