Навіна пра рост базавай велічыні ад 130 да 150 тысяч рублёў актывізавала аўтаўладальнікаў, якія не сьпяшаліся плаціць уведзеную летась так званую «дзяржаўную пошліну» за дазволу ўдзельнічаць у дарожным руху. Аплата прывязаная да тэхагляду, а тыя, хто праходзіць працэдуру раз на два гады, павінны заплаціць наперад у падвойным памеры. Кіроўцы, якія прыехалі на тэхагляд у апошнія выходныя сакавіка, плацілі і абураліся:
Кіроўца «Пежо»: «Безумоўна, нічога добрага тут няма, хоць, вядома, сума залежыць ад клясы машыны. Асабіста я заўсёды аддаю перавагу сярэднім, невялікім аўтамабілям, эканамічным. Але нават для сярэдняга клясу памер спагнаньня досыць адчувальны».
Кіроўца «Форда»: «Самаўпраўства поўнае, больш нічога сказаць не магу. Чэснае слова, бяруць ні за што. Падатак, я лічу, вялікі, а паляпшэньняў ніякіх няма і не прадбачыцца».
Пакуль стаўкі транспартнага падатку такія: за аўто з максымальнай масай ня болей за 1,5 тоны — 3 базавыя велічыні (390 тысяч рублёў); з масай больш за 1,5, але ня больш за 2 тоны — 5 базавых велічыняў (650 тысяч рублёў). Ад 1 красавіка базавая велічыня складзе 150 тысяч рублёў, што падвысіць памер аплаты на 200–300 тысяч, калі плаціць за два гады. Ня трэба забывацца і пра ўласна працэдуру тэхагляду — гэта яшчэ 160 тысяч рублёў.
На думку кіроўцаў, паколькі ва ўмовах непразрыстай эканомікі немагчыма высьветліць, на якія канкрэтна мэты будуць скіраваныя грошы зь іхніх кішэняў, няспынны рост аўтамабільных выдаткаў выклікае грамадзкае абурэньне:
Кіроўца «Фольксвагена»: Уся наша палітыка пабудаваная проста на падмане людзей, я ў гэтым не сумняюся. Таму што лёгіка простая: у першую чаргу зрабіце нам камфорт, а ўжо за камфорт мы будзем гатовыя плаціць. Што ўвогуле зроблена? За што плаціць?"
Кіроўца «Форда»: «Зразумела, народ прызвычаіцца да ўсяго. Але я лічу, што гэта проста збор грошай, вось і ўсё. Ні да чога лепшага гэта не прывядзе, пра што тут казаць? Толькі па кішэні нашай б’е. Я супраць гэтага, адназначна. Якое яшчэ можа быць меркаваньне?»
Кіроўца «Вольва»: «Ды нармальна ўсё, абы дарогі былі добрыя, разумееце? Але ж пакуль атрымліваецца, што грошы бяруць, а дарогі, мякка кажучы, ня ў лепшым стане. Хіба, можа, яшчэ не назьбіралі, каб упарадкаваць».
Пры разьліку падатку не абыходзіцца без размовы на падвышаных тонах — асабліва калі гэта тычыцца памежных велічыняў, дзе кожны бок адстойвае сваю праўду. Дазволеная маса шмат якіх малалітражак паводле тэхпашпарта — 1,5 тоны. Плюс-мінус кіляграм — гэта плюс ці мінус 300 тысяч рублёў для аўто да 10 гадоў. Калі кіроўцы перакананыя, што да 1 красавіка за паўтаратонную машыну трэба плаціць 390 тысяч рублёў (тры базавыя), то на станцыях акругляюць у большы бок і адпраўляюць даплочваць да 650 тысяч (пяць базавых). Тое ж, дарэчы, тычыцца і двухтоньнікаў, адно што там розьніца нашмат больш адчувальная — звыш 500 тысяч.
Праваабаронца ў аўтамабільнай галіне Алег Маркевіч канстатуе, што беларусаў чарговым разам абабралі, і пагражае прыцягнуць ініцыятараў маштабнага пабору да адказнасьці: «Скажу так: вельмі хачу паглядзець у вочы таму, хто прыдумаў гэты закон. Паколькі ўсё гэта ня мае тэрміну даўнасьці, то няхай ня цешацца думкай, што ўсё чарговым разам прайшло гладка — пройдзе год, пяць ці дзесяць, але я на ўсіх іх падам у суд. Вось і ўсё. І такіх, як я, прывяду яшчэ пару тысяч, бо варта кінуць кліч, народ сам пацягнецца. Галоўнае — стварыць прэцэдэнт, бо ўлады ў сваёй беспакаранасьці ўжо зусім расьперазаліся».
Карэспандэнт: «Летась былі сьціплыя спробы супраціву ў выглядзе акцыяў „Стоп-падатак“, але асаблівага плёну яны ня мелі. Цяпер нічога не застаецца, як моўчкі плаціць. Праглынулі?»
«Праглынуць праглынулі, але ж свой камень мы за пазухай трымаем. І як толькі яны павернуцца да нас хоць бы бокам, атрымаюць гэты камень сабе ў патыліцу. Ад імя ўсіх беларусаў. Беларус такі: маўчыць, але ж урэшце зробіць».
Асноўны ажыятаж на станцыях дыягностыкі быў зафіксаваны пры канцы сьнежня мінулага году, калі аўтаўладальнікі вырашылі прайсьці тэхагляд да ўвядзеньня дзяржпошліны: толькі ў Менску прыехала машын удвая больш, чым звычайна — каля 200 тысяч супраць звычайных 100 тысяч. Але адмыслоўцы прагназуюць, што сёлета немалая частка аўтааматараў будзе ігнараваць станцыі, каб толькі не плаціць транспартны падатак. Паводле зьвестак Дзяржаўтаінспэкцыі, да 20% транспартных сродкаў і раней езьдзілі без тэхагляду, а з улікам новых акалічнасьцяў колькасьць адмоўнікаў можа павялічыцца да 30–40%. Прынамсі, пакуль выгадней плаціць 150-тысячныя штрафы (такая сума дзейнічае ад 1 красавіка), чым дзяржпошліну: нават калі сплаціць такі штраф ня раз і ня два, сумарна гэта выходзіць істотна меней за 2 мільёны 100 тысяч пошліны, калі гаварыць пра аўто масай больш за 2 тоны і маладзейшыя за 10 гадоў.