Пра гэта паведаміў на працэсе па справе лекараў «Экамэдсэрвіса» сьведка Сяргей Шахрай, дацэнт, загадчык катэдры неадкладнай хірургіі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі. Паводле сьведкі, ён тэлефанаваў у 4 шпіталь, дзе працаваў загадчыкам аддзяленьня Віктар Серабро, і прасіў перадаць яму, што яго чакаюць на камісіі, але хірург не прыйшоў.
17 студзеня Сяргея Шахрая дапыталі як сьведку на працэсе ў Кастрычніцкім судзе Менску, дзе судзяць былога анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава, былога гендырэктара мэдцэнтру Галіну Валжанкіну і галоўнага інжынэра «Экамэдсэрвіса» Вадзіма Ліхуту. Летась 26 сакавіка ў цэнтры правялі плястычную апэрацыю Юліі Кубаравай, пасьля якой пацыентка ўпала ў кому і памерла праз 4 тыдні. Камісія, у якую запрасілі Сяргея Шахрая, працавала на самым пачатку красавіка, калі Юлія Кубарава была яшчэ жывая. Што вырашыла мэдычная камісія пра прычыны цяжкіх наступстваў ад апэрацыі для пацыенткі «Экамэдсэрвіса»?
Паводле сьведкі Сяргея Шахрая, камісія прыйшла да высновы, што гэтыя наступствы не былі зьвязаныя з хірургічным умяшаньнем. «Я асабіста ацэньваў якасьць хірургічнай дапамогі і ня выявіў таго, што хірургія, якую праводзіў Віктар Серабро, прывяла да такога выніку», — сказаў суду Сяргей Шахрай.
На чым грунтаваліся такія высновы, калі сам хірург Серабро з камісіяй не сустракаўся? Сьведка паведаміў, што асабіста ён кіраваўся пратаколамі апэрацыі, якія склаў Серабро, і аповедам мэдычнай сястры Бандарэнкі, якая была асыстэнткай хірурга Серабро падчас апэрацыі. Таксама камісія агледзела апэрацыйную і спраўдзіла наяўнасьць інструмэнтаў і прэпаратаў, якія былі выкарыстаныя падчас апэрацыі. Паводле сьведкі, пра тое, што апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх МК 1-2 падчас апэрацыі даў збой, у дакумэнтах не было пазначана. Не было пазначана ў пратаколе апэрацыі і тое, што быў перапынак у апэрацыі. «Гэта хірург мусіў зрабіць», — пацьвердзіў суду Сяргей Шахрай. Паводле сьведкі, мэдычная сястра Бандарэнка таксама не казала, што было прыпыненьне апэрацыі і што пацыентцы Юліі Кубаравай падчас апэрацыі ўводзілі адрэналін, каб актывізаваць працу сэрца.
Адносна паказаньняў анэстэзіёляга Аляксандра Шурава сьведка сказаў, што ня памятае заяваў гэтага лекара пра тое, што падчас апэрацыі спынілася падача кіслароду на апарат з агульнай сыстэмы. Пры гэтым сьведка Сяргей Шахрай сказаў, што Аляксандар Шураў не хаваў ад камісіі зьвестак пра збой у працы апарата і пра тое, што яму давялося выкарыстаць падушку з кіслародам, каб часова ўручную забясьпечыць дыханьне пацыенткі.
«Мяркую, гэтая камісія ўсё ж не ў належнай меры падышла да задачы, якую перад імі паставілі. Калі яны на такім высокім узроўні не змаглі дамагчыся яўкі калегі Серабро, значыць, нядобрасумленна паставіліся да выкананьня сваіх абавязкаў. У іх былі такія паўнамоцтвы, усё ж камісія Мінздрава! Тым больш гэта тычылася самога Серабро, але ён не зьявіўся», — пракамэнтаваў паказаньні сьведкі Сяргея Шахрая бацька нябожчыцы Юры Кубараў.
У панядзелак, 20 студзеня ў суд выкліканы для дачы паказаньняў хірург Віктар Серабро, які апэрыраваў Юлію Кубараву. У справе хірург фігуруе як сьведка. Між тым бацькі памерлай Юліі Кубаравай дамагаюцца, каб яго прыцягнулі да судовай адказнасьці.