Пра гэта 5 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі заявіў сьпікер кіргіскага парлямэнту Асылбек Жээнбекаў.
Паводле Жээнбекава, ён асабіста перадаў кіраўніку вышэйшага заканадаўчага органа Беларусі патрабаваньне аб выдачы Бакіевых.
«Кіраўніцтва сілавых структураў па сваіх каналах неаднаразова зьвярталася з такім жа запытам, але афіцыйны Менск адмаўляў, матывуючы тым, што цяпер Бакіевы — грамадзяне Беларусі. Але гэта не аргумэнт. Бакіеў учыніў злачынства, калі быў грамадзянінам Кіргізстану, і ён павінен адказаць перад нашым законам», — цытуе Асылбека Жээнбекава агенцыя «24.kg».
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, выдачы якога дамагаюцца цяперашнія кіргіскія ўлады, заявіў Інтэрфаксу, што канчаткова сышоў з палітыкі, не зьбіраецца вяртацца на радзіму і лічыць марнымі спробы дамагчыся ад беларускіх уладаў яго экстрадыцыі. Бакіеў зазначыў, што ён грамадзянін Беларусі з 2010 году і згодна з заканадаўствам экстрадыцыі не падлягае.