Генадзь Давыдзька зможа глядзець «Белсат»
Журналісты тэлеканалу «Белсат» перадалі спадарожнікавую антэну для старшыні дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. Падарунак для Давыдзькі пакінулі ў фае будынку Белтэлерадыёкампаніі, што на вуліцы Макаёнка ў Менску. Пасьля таго як спадарожнікавую талерку перадалі, Янчук заявіў, што Беларускае тэлебачаньне павінна стаць грамадзкім, а ня быць рупарам дзяржаўнай прапаганды.