Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены прыхільнік «рынкавага сацыялізму» Ткачоў. Прызначаны Пракаповіч


Пётар Пракаповіч
Пётар Пракаповіч

Фядута: «Цяпер прасьцей будзе давесьці да прэзыдэнта, што эканамічныя рэформы сапраўды неабходныя».

Сяргей Ткачоў вызвалены з пасады памочніка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведнае распараджэньне 17 жніўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Іншым распараджэньнем памочнікам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Пётр Пракаповіч, былы кіраўнік Нацыянальнага Банку.

Гэтыя кадравыя рашэньні камэнтуе Аляксандар Фядута, палітоляг, былы кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта.

Фядута: «Увесь час, пакуль Сяргей Паўлавіч Ткачоў працаваў у адміністрацыі, я добра ведаю, што ўрадавыя чыноўнікі вельмі скардзіліся на яго, бо ягоныя погляды ніяк не супадалі з тым, што адбывалася ў рэальным жыцьці. Ткачоў вызнаваў канцэпцыю „рынкавага сацыялізму“ і нічога іншага не прызнаваў».

Прызначэньне Пракаповіча азначае, што эканомікай у Адміністрацыі цяпер будуць займацца людзі (Тур і Пракаповіч), якія ведаюць, што зараз насамрэч патрэбна эканоміцы. Калі ў іх адбудзецца паразуменьне з урадам і асабіста з прэм’ерам Міхаілам Мясьніковічам, я думаю, ім прасьцей будзе давесьці да прэзыдэнта, што эканамічныя рэформы сапраўды неабходныя».



Пётр Пракаповіч кіраваў Нацыянальным банкам Беларусі амаль 13 гадоў — з сакавіка 1998 года па красавік 2011 года, калі ён ва ўзросьце 69 гадоў перанёс апэрацыю на сэрцы. Да прызначэньня на пасаду кіраўніка Нацбанку ён працаваў першым віцэ-прэм’ерам, намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

У ліпені мінулага году, у разгар фінансавага крызысу, Аляксандар Лукашэнка вызваліў Пракаповіча з пасады кіраўніка Нацбанку. Паводле прэзыдэнта, былы кіраўнік Нацбанку — чалавек, «адданы сваёй краіне, сумленны і прыстойны». «І ён памыляўся, і урад, і я павінен быў гэта бачыць», — сказаў тады Лукашэнка.

Сяргей Ткачоў зьяўляецца прыхільнікам плянавай эканомікі, выступаў у прэсе супраць рынкавай эканомікі, за аднаўленьне ў Беларусі Дзяржпляну, нагадвае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG