Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Акрэсьціна ў Касі Галіцкай адабралі ліст да Зьмітра Дашкевіча


Касю Галіцкая
Касю Галіцкая

27 ліпеня з ізалятара на Акрэсьціна пасьля адбыцьця 10 дзён арышту выйшла актывістка Кася Галіцкая.

Дзяўчына распавяла «Свабодзе» пра інцыдэнт, які здарыўся зь ёю ў ізалятары.

«У мяне быў сшытак, у якім я пісала ліст да Зьмітра Дашкевіча зь віншаваньнямі яго з днём народзінаў. Я не пасьпела адправіць ліст да арышту і спадзявалася зрабіць гэта, як вызвалюся. Але капітан міліцыі Ясмантовіч, які праводзіў вобшук у маёй камэры, усё абшукаў і забраў гэты ліст, чаго, на маю думку, рабіць ня меў права. Бо гэта мае асабістыя запісы. З гэтай нагоды я буду, безумоўна, падаваць скаргі.

Што да ўмоваў утрыманьня, то яны збольшага залежаць ад чалавека. Любую камэру можна нармальна адмыць, і ўсё будзе добра. Мы гэтак і зрабілі, і ўсё ў прынцыпе было дастаткова цярпіма і камфортна.

Але вось тое, што мяне адразу пасьля затрыманьня трымалі 10 гадзін у „стакане“ — гэта было досыць складана, бо там вельмі мала сьвятла і няма зусім паветра, і вельмі мала месца. То бок нават не паходзіш асабліва туды-сюды. Было цяжка. А пасьля, як адвезьлі ў ізалятар — усё як заўжды, рутынна».

17 ліпеня Касю Галіцкую затрымалі ў Кастрычніцкім судзе, куды актывістка прыехала назіраць за працэсамі над дэмакратычнымі актывістамі. Судзіла Касю Галіцкую судзьдзя Маскоўскага раённага суду Тацяна Матыль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG