Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына пабывала як прадстаўніца афіцыйнага Менску ў Вене на канфэрэнцыі АБСЭ па выбарах. На гэтую канфэрэнцыю ня здолелі трапіць зь Беларусі прадстаўнікі апазыцыі і трэцяга сэктару — Віктара Карняенку ня выпусьцілі, іншыя занесеныя ў сьпісы невыязных з краіны. Таму ў канфэрэнцыі ўзяла ўдзел кіраўніца Інфармацыйнага офісу салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве Юлія Слуцкая як прадстаўніца грамадзянскай супольнасьці. Як два бакі ацэньваюць вынікі венскай сустрэчы?
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, паводле яе асабістага прызнаньня, 8 гадоў ня мела магчымасьці выехаць у краіны Эўразьвязу нават па службовых справах, яна даўно ў сьпісах неўязных. Тое, што яна атрымала аўстрыйскую візу праз Маскву, было нечаканасьцю і для яе самой. У інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню спадарыня Ярмошына выказала такое меркаваньне, чаму яе ўсё ж такі пусьцілі на канфэрэнцыю АБСЭ:
«Дадзеная нарада мела пэўную зададзенасьць — менавіта пагразіць у чарговы раз пальцам, павыхоўваць дзяржавы, дзе дэмакратыі, на думку АБСЭ, ня вельмі шмат. Таму і ініцыятыва была праяўленая, мяне выпусьцілі з той мэтай, каб мяне павыхоўваць».
Спадарыня Ярмошына мела магчымасьць выступіць на нарадзе ў Вене з троххвіліннай прамовай. Двойчы выступіла на канфэрэнцыі Юлія Слуцкая:
«Беларуская дэлегацыя не чакала, што на канфэрэнцыі АБСЭ зьявіцца прадстаўнік грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Яны былі ўпэўненыя, што яны там будуць адны. Трэба выказаць падзяку амэрыканскай дэлегацыі ў АБСЭ, якая зразумела гэтую сытуацыю, зразумела, што так быць не павінна, і тэрмінова запрасілі мяне. Для Лідзіі Міхайлаўны гэта было вельмі нечакана. Гэта было бачна».
Што да свайго выступу, кажа спадарыня Слуцкая, то яна, па сутнасьці, агучыла тое, што на канфэрэнцыі павінны былі казаць палітыкі і грамадзкія дзеячы, якія не змаглі трапіць у Вену — Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Валянцін Стэфановіч, Алег Гулак, зь якімі яна раілася:
«Самае галоўнае — патрабаваньне празрыстасьці падліку галасоў, каб гэта было не на словах. Наша грамадзянская супольнасьць прапануе вельмі просты мэханізм — каб кожны бюлетэнь быў проста паказаны назіральнікам. Каб спыніць магчымыя пярэчаньні, што гэта зойме шмат часу, яны простую арытмэтыку прыводзяць. 3 тысячы — максымальная колькасьць выбарнікаў нашага ўчастку, 2100 — гэта 70 працэнтаў яўкі, па 5 сэкундаў на кожны бюлетэнь — гэта каля 3 гадзін зойме працэдура. 3 гадзіны — гэта кошт даверу да беларускіх выбараў».
Што да выступу Лідзіі Ярмошынай на канфэрэнцыі, мы не змаглі зь ёй зьвязацца, каб даведацца зь першых вуснаў, што яна казала — у аўторак і сераду старшыня ЦВК езьдзіць па рэгіёнах, вучыць старшыняў выбарчых камісій. Юлія Слуцкая пра выступ Ярмошынай кажа:
«Я не магу сказаць, што была ўражаная тым, што яна казала. Па сутнасьці, яна сказала дзьве рэчы. Яна выказала незадаволенасьць тым, што яе прыватныя правы парушаюцца ўжо шмат гадоў, што яна ня можа выехаць. А другое — вы тут шмат размаўлялі пра ўсялякія мэханізмы, якія забясьпечваюць дэмакратыю, а краіны ня маюць у рамках гэтых мэханізмаў абароны, сказала Лідзія Ярмошына. Дзяржава б’ецца, б’ецца, нешта робіць, але ня можа даказаць сваю правату. Такі быў патас яе выступу».
У інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню Лідзія Ярмошына выказала незадаволенасьць пазыцыяй АБСЭ ў цэлым у дачыненьні да афіцыйнага Менску:
«Што больш за ўсё хвалюе, што прыгнятае — гэта пачуцьцё несправядлівасьці, неабароненасьці — нават у самой арганізацыі, фармаце нарады ўжо адчуваецца дваісты падыход, дваістыя стандарты. Адно стаўленьне — да дзяржаваў з Захаду, і зусім іншае стаўленьне — да тых, хто толькі нядаўна, на думку заходнікаў, стаў на шлях дэмакратыі альбо толькі спрабуе стаць».
Падчас выступу Ярмошынай амэрыканская дэлегацыя і некаторыя іншыя палітыкі дэманстратыўна выйшлі з залі на знак пратэсту, што на канфэрэнцыю не пусьцілі Віктара Карняенку, распавяла Юлія Слуцкая:
«Гэта быў дэмарш ня толькі амэрыканскай дэлегацыі. Падчас выступу Лідзіі Ярмошынай усталі прадстаўнікі, наколькі я разумею, усіх эўрапейскіх краінаў і выйшлі з залі. Гэта ня толькі амэрыканская дэлегацыя так пратэставала. Магчыма, яна выступіла з такой ініцыятывай і гэта падтрымалі ўсе дэлегацыі ЭЗ».