Расейская апазыцыя пайшла на летнія вакацыі. Шэсьць месяцаў пратэстнай актыўнасьці скончыліся быццам бы нічым – прынамсі для тых, хто чакаў раптоўнага падзеньня «крывавага рэжыму». Аднак гэтыя паўгода далі магчымасьць зрабіць высновы, якія будуць карысныя ў тым ліку і для Беларусі.
Урок першы. Да масавага пратэсту трэба быць гатовым заўжды. Часьцяком бывае, што пратэстная хваля ўзьнікае нібы ніадкуль, калі ніхто яе асабліва і не чакае. Адзін зь лідэраў расейскай вулічнай апазыцыі Ільля Яшын распавядаў, што 10-ці тысячаў пратэстоўцаў на наступны дзень пасьля сьнежаньскіх выбараў у Дзярждуму не чакаў ніхто – «тады гэта здавалася абсалютна недасягальна». Яшчэ менш чакалі, што празь пяць дзён на вуліцы выйдзе 80-100 тысячаў. Наадварот, баяліся, што жорсткі разгон першага мітынгу спыніць любы пратэст.
Беларусь сама праходзіла такое тры разы. Так было ў 1991 годзе, калі забастоўкі на менскіх заводах перакінуліся на ўсю рэспубліку і сталі абсалютна нечаканымі для ўсіх. Потым ў 1996-м на Чанобыльскім шляху, калі «раптам» на вуліцах зьявіліся дзясяткі тысячаў. Чаму менавіта тады, а не годам раней ці пазьней? Тагачасныя падзеі ў Сэрбіі (дзе апазыцыя паказвала, як аказваць эфэктыўны ціск на улады) паўплывалі на настроі людзей ці забытыя цяпер спрэчкі пра забытае ж словазлучэньне «калектыўная бясьпека», ці нешта іншае? Ніхто ўжо ня скажа. Трэці раз такое адбылося 19 сьнежня 2010 году.
Тое ж адбылося і цяпер у Расеі – парушэньні, і ня менш маштабныя, чым 4 сьнежня, на выбарах былі і раней, але чамусьці менавіта гэтыя абудзілі грамадзтва. І амаль ніхто гэтага абуджэньня не спрагназаваў.
Такім чынам і досьвед расейскіх пратэстаў, ды і беларуская палітычная гісторыя сьведчаць, што апазыцыя мусіць быць заўжды гатовая да зьяўленьня пратэстнай хвалі, ведаць «што рабіць, калі раптам…». Бо ў іншым выпадку атрымаецца тое, што адбылося ў сьнежні 2010-га – разгубленасьцю лідэраў апазыцыі скарысталіся правакатары, якія пачалі «штурм» Дому ўраду.
Урок другі. «Мірныя рэвалюцыі» ня робяцца за адзін дзень. А калі і робяцца, то высілкамі зусім ня мірных людзей – тых, хто гатовы на больш-менш радыкальныя дзеяньні, якія ў выпадку паразы відавочна будуць трактаваныя як незаконныя. Як гэта было ў Грузіі пад час рэвалюцыі ружаў. Там аказалася дастаткова людзей, гатовых захапіць парлямэнт.
Назіраючы за расейскімі пратэстамі, ў нейкі момант стварылася ўражаньне, што «плошча» шчыра верыць у хуткую перамогу, дзеля якой амаль ня трэба прыкладаць ніякіх дадатковых намаганьняў. Тое ж засьведчылі і сацыёлягі, што праводзілі дасьледаваньні пад час мітынгаў. «Людзі збольшага былі ўпэўненыя ў хуткіх зьменах, – казаў мне сацыёляг Аляксандр Бікбоў. – На пытаньне нашай анкеты «Чаго Вы чакаеце ад гэтага канкрэтнага мітынгу?» яны маглі адказаць, напрыклад, «зьмены прэзыдэнцкай рэспублікі на парлямэнцкую». То бок, давала сябе знаць эўфарычнае адчуваньне – што мы нарэшце сабраліся, ніколі такога не было, гэта ня мае прэцэдэнтаў, а значыць гарантавана, што ўсе зьменіцца зараз жа, неадкладна».
Так выглядае ідэалізм палітычна недасьведчанага чалавека – а на першых масавых мітынгах такіх была большасьць. І калі 24 сьнежня пад час мітынгу на праспэкце Сахарава Аляксей Навальны пераконваў публіку, што «тут дастаткова людзей, каб узяць Крэмль і Белы дом», 99 адсоткаў людзей успрымалі гэта як эмацыйны ўсплёск, гіпэрбалу. Ну сапраўды – нашто ісьці на Крэмль, калі перамога сама зваліцца ў рукі.
Не звалілася. Ані у Расеі, ані ў Беларусі не знайшлося і наўрад ці знойдзецца такая колькасьць апантаных людзей, як у той жа Грузіі. Ды і сілы, якія апазыцыі супрацьстаяць, значна мацнейшыя за дэмаралізаваную грузінскую паліцыю й армію. Той самы «штурм» Дому ўраду ў Менску ў сьнежні 2010 году – вынік правакацыяў, а не высілкаў людзей, якія гатовыя былі ўзяць уладу сілай. У Расеі перадапошняя акцыя на Балотнай плошчы таксама вылілася ў сутыкненьні з АМАПам збольшага празь дзеяньні самой паліцыі, якая абмежавала праход на плошчу. Сапраўды радыкальныя групоўкі там ужо даўно адышлі ад масавага пратэсту.
«Па меры таго, як са сцэн мітынгаў лёзунгі пра неабходнасьць імгненных зьменаў паўтараліся, а саміх зьменаў не адбывалася, можна было назіраць эрозію чаканьняў, што і стала прычынай татальнага зьніжэньня пратэстнай актыўнасьці ў сакавіку», – распавядаў мне Аляксандр Бікбоў.
І толькі тады лідэры расейскай апазыцыі зразумелі, што ў супрацьстаяньні з уладамі трэба рыхтавацца да своеасаблівага марафону і рыхтаваць да яго людзей, а не падтрымліваць у іх ілюзіі хуткіх пераменаў.
Цяпер у іх ёсьць два летнія месяцы, каб зрабіць тое, чаго яны не зрабілі адразу – падумаць пра тактыку і стратэгію такога «марафону». Мэту яны ужо абвясьцілі – ператварыць сто тысячаў на вуліцах гораду ў мільён і прымусіць улады прыслухацца. Яны зразумелі, што калі сто тысячаў могуць зьявіцца на вуліцы самі па сабе, без усялякіх высілкаў з іх боку, то мільен ужо сам па сабе ня зьявіцца.
Урок трэці. Не навязваць пратэсту ўласную «павестку дня», думаць над пашырэньнем гэтай павесткі, каб пашырыць кола пратэстоўцаў. Як паказалі расейскія падзеі, спантанны пратэст не прымае цалкам «звычайную» павестку дня, у якой існуюць «прафэсійныя» палітычныя актывісты.
У Расеі людзей вывела на вуліцы жаданьне сумленных выбараў. Але спробы пашырыць гэтую павестку за кошт звычайных патрабаваньняў вулічных актывістаў – як то вызваленьне палітвязьняў ці свабода слова – не далі аніякага эфэкту, не спрыялі пашырэньню пратэсту.
Спроба размаўляць пра тое, што «баліць» у саміх лідэраў апазыцыі, не спрацавала. Не, канечне, за пункт пра палітвязьняў Балотная прагаласавала, але выключна ў даважак да сваіх галоўных патрабаваньняў і асабліва не разумеючы, хто і за што там сядзіць, і ці сапраўды за палітыку.
Але ёсьць яшчэ больш важнае назіраньне. У пэўны момант стала зразумела, што пратэстная актыўнасьць у Маскве і буйных гарадах дасягнула сваёй столі, патэнцыял яе, што складаўся зь незадаволенай часткі сярэдняга клясу, інтэлігенцыі ды студэнцтва, вычарпаны. І ясна было, што больш за 100-120 тысячаў цяперашнія лёзунгі і патрабаваньні ня выведуць. І ў гэты момант лідэры апазыцыі ня здолелі прапанаваць грамадзтву новыя мэты, якія зацікавілі б пратэстам больш шырокія колы.
Умоўна кажучы, на Уралвагонзаводзе – ня ўсе такія ўжо прыхільнікі Ўладзімера Пуціна, што гатовыя на заклік свайго начальніка цэху ехаць у Маскву «разьбірацца» з пратэстоўцамі. Шмат хто там незадаволены ўмовамі свайго жыцьця, і ня надта ўжо папулярныя там ані Пуцін, ані «Адзіная Расея». Але апазыцыя за паўгода пратэстаў так і не зьвярнулася да гэтай часткі грамадзтва. Панавала дзіўная ўпэўненасьць, што рэвалюцыю можна зрабіць і выключна сіламі «крэатыўнага» клясу. Як высьветлілася, нельга. І вось ужо Барыс Нямцоў кажа, што каб вывесьці на вуліцы мільён чалавек трэба «палітычныя патрабаваньні аб’яднаць з патрабаваньнямі сацыяльна-эканамічнага характару». Ну што – лепш позна, чым ніколі. Лідэры апазыцыі зразумелі, што зьвяртацца трэба да больш шырокага кола, чым тыя, хто сёньня ходзіць на мітынгі – каб заўтра прыйшло больш. Увосень мы пабачым, ці зразумелі яны, якімі словамі трэба размаўляць з тымі маўклівымі незадаволенымі.