Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей прывязе з Тэгерану запрашэньне Лукашэнку


Махмуд Ахмадзінэджад
Махмуд Ахмадзінэджад

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей 14 чэрвеня сустрэўся зь віцэ-прэзыдэнтам Ірану па парлямэнцкіх пытаньнях Латфалой Фарунзадэ Дэхкардзі.

На перамовах бакі канстатавалі традыцыйныя сяброўскія сувязі паміж Беларусьсю і Іранам, абмеркавалі пэрспэктывы двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеяньне дзьвюх краін на міжнароднай арэне, паведамляе БелТА.

Дэхкардзі перадаў запрашэньне Махмуда Ахмадзінэджада кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўзяць удзел у саміце руху недалучэньня ў канцы жніўня ў Тэгеране.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG