Намесьнік старшыні Маларыцкага райвыканкаму Вадзім Шпетны ў адказе на заяўку Малея паведаміў, што ў адпаведнасьці з законам аб масавых мерапрыемствах «правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласьці менш як за 50 мэтраў ад будынкаў выканаўчых і распарадчых органаў».
Акрамя таго, праваабаронцу паведамілі, што ён павінен быў пазначыць у заяўцы крыніцу фінансаваньня пікету.
Уладзімер Малей падаваў заяўку на правядзеньне пікету на пляцоўцы каля будынка Дома культуры ў Маларыце. Пікет плянаваўся 7 чэрвеня.
Праваабаронца кажа, што мяркуе абскарджваць забарону пікету ў Маларыцкім судзе.