Прайшло два гады, першы чым журы змагло вызначыцца з гэтым вынікам.
Конкурс на стварэньне гімна Віцебску быў абвешчаны ў 2010 годзе, і адной з умоваў было, каб тэкст гэтага твору быў напісаны па-беларуску. Старшыня абласной філіі СПБ Тамара Краснова-Гусачэнка піша па-расейску, і «Песьня пра Віцебск» — так называецца будучы гімн — стаў вылючэньнем.
— так пачынаецца верш Красновай-Гусачэнкі. А сканчаецца словамі:
Нас аб’яднала
І доля і мэта!
Віцебску многая
Многая лета!
Многая лета!
Многая лета!
Многая, многая лета!
На сайце Віцебскага гарвыканкаму паведамляецца, што цяпер гэты твор на словы Тамары Красновай-Гусачэнкі і на музыку Віталя Раўзы будзе перададзены на зацьвярджэньне дэпутатаў гарсавету. Раней на гэтым сайце праводзілася грамадзкае абмеркаваньне шасьці прапанаваных варыянтаў гімну, але вынікі абмеркаваньня так і засталіся невядомымі.
Апошняя магчымасьць даслаць свае заўвагі прапанавана ахвотным таксама на сайце Віцебскага гарвыканкаму. Падзяліцца заўвагамі можна пісьмова або праз тэлефон Віцебскага гарвыканкаму да 15 чэрвеня.
Конкурс на стварэньне гімну абласнога цэнтру быў абвешчаны ў жніўні 2010 году. Пасьля двух конкурсных тураў журы задаволілі толькі 6 з амаль трох дзясяткаў прапанаваных твораў. Удзельнікам і першага, і другога туру конкурсу на стварэньне гімну Віцебску быў паэт Кастусь Севярынец, бацька зьняволенага палітыка. У першы тур ён даслаў толькі тэкст, а ў другі — ужо з музыкай магілёўскага кампазытара Міколы Яцкова. Аднак у фінал ягоны варыянт ня трапіў.

Па-над Віцебскам церазь вякі
Храм Усьпеньня каўчэгам ляціць.
Вольга мудрая ўзмахам рукі
Загадала: «Тут гораду быць!»
Благавешчанскі храм сэрцу люб.
У ім на нашай Прыдзьвінскай зямлі,
Заручаўся князь Неўскі на шлюб,
Хвалі дзьвінскія ў сведках былі,