Вольга Акуліч — аўтар-выканаўца песьняў зь Менску.
У 2009 годзе Вольга Акуліч пры ўдзеле сесійных музыкаў запісвае і выдае ў 2010 годзе дыск «Трохкутнік» (праект WERASEN). Дыск даступны для праслухоўвання праз Інтернет.
У 2010 годзе быў сабраны пастаянны калектыў музыкаў. Такім чынам «музычны праект» стаў гуртом «Верасень». Калектыў удзельнічаў у якасці гасцей у фестывалі «Бардаўская восень» (Бельск Падляшскі, Польшча, 2010 г.). У 2011 годзе выйшаў у фінал фестываля «ОППА-2011» (Варшава, Польшча), удзельнічаў у фестывалі «Святло ў снежні» (Таллінн, Эстонія).
Вольга Акуліч з’яўлялася адным з арганізатараў беларускіх фэстываляў акустычнай музыкі «Купалаўскія вакацыі» (Мінск, 2010 і 2011), «Фэст-А» (адкрыты фэстываль Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту, 2011 г.).
З верасня 2011 года па ініцыятыве гурта «Верасень» у Мінску праходзяць канцэрты рок-музыкантаў «Штомесяц 13-га рок па-беларуску».
У 2012 годзе гурт скончыў запіс новага альбома пад назвай «Другі». Альбом будзе выкладзены для праслухоўвання і спампоўвання ў Інтэрнеце на сайте грамадскай культурніцкай кампаніі Будзьма беларусамі.