Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі над магілай Уладзімера Плешчанкі


Сябры былога старшыні віцебскай суполкі КХП БНФ Уладзімера Плешчанкі адведалі ягоную магілу — як і штогод на Дзяды, зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян ля магілы Ўладзімера Плешчанкі.

Уладзімер Плешчанка пахаваны на могілках у вёсцы Друкава Віцебскага раёну. Ягоныя аднадумцы Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян усклалі на магілу апазыцыянэра белыя і чырвоны гвазьдзікі, запалілі сьвечкі і нахілілі сьцягі на знак жалобы і памяці.

Наступным пункстам іхнага падрожжы былі гарадзкія могілкі «Копці», дзе пахаваная былая старшыня абласной арганізацыі АГП Алена Залеская ды першыя віцебскія сябры Беларускага народнага фронту — Аляксандар Мудрычэнка і Сяргей Цярэнцеў.

Сьцягі ў гонар памяці Алены Залескай

Па штогадовай завядзёнцы памінаць на Дзяды ахвяраў сталінскіх рэпрэсій спадары Хамайда і Салаўян завіталі ў вёску Паляі. Тут на ўзьлеску ў 1930-я гады адбываліся масавыя растрэлы мірных жыхароў. У памяць пра трагічныя падзеі мясцовыя актывісты ўсталявалі некалькі крыжоў. На адным зь іх Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян замацавалі вянок з жалобнай стужкай і памаліліся за ўсіх ахвяраў сталінізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG