Насуперак заявам дзяржаўнай прапаганды пра тое, што гіганцкі дысбалянс сальда зьнешняга гандлю паступова скарачаецца, афіцыйныя лічбы сьведчаць пра іншае. Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, трэці месяц запар фіксуецца зьніжэньне аб'ёмаў экспарту беларускіх тавараў, прычым пастаўкі ў краіны СНД, якія ў асноўным і купляюць прадукцыю зь Беларусі, рухнулі амаль на 30%. Прыток валюты, якой востра не хапае беларускаму бюджэту, зьведзены да мінімуму.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, ад жніўня Беларусь траціць у экспарце блізу 3% штомесяц. Прычым найбольш адчувальныя страты — якраз у гандлі з краінамі СНД: калі ў жніўні ў дзяржавы былога СССР было пастаўлена прадукцыі больш чым на 2 мільярды 300 мільёнаў даляраў, то ў верасьні аб'ём рэзка скараціўся да 1 мільярду 600 мільёнаў. Пры гэтым імпарт застаецца прыблізна на адным і тым жа ўзроўні — у сярэднім 2 мільярды 400 мільёнаў даляраў траціцца штомесяц на закуп тавараў, сыравіны і камплектуючых.
На думку экспэртаў, да дыспрапорцыі спрычынілася сытуацыя на фінансавым рынку, калі прадпрыемствы мелі вялікія складанасьці з набыцьцём валюты для імпарту сыравіны і забесьпячэньня вытворчага працэсу. І нават з выхадам на раўнаважны курс, як кажа аналітык фінансавага рынку Аляксандар Муха, праблемы ня зьніклі:
"Трэба ўлічваць, што, на жаль, балянс складаецца не на карысьць беларускіх прадпрыемстваў. Паводле дадзеных на пачатак верасьня, сума неаплачанага беларускага экспарту склала 4 мільярды 400 мільёнаў даляраў, у той час як уласна крэдыторская запазычанасьць беларускіх кампаній ушчыльную наблізілася да 5 мільярдаў даляраў. Такім чынам, мы на чыстай аснове вінныя больш як паўмільярда даляраў. Таму нават калі і ўзрасьце валютная выручка, то яшчэ паўстаюць пытаньні, зьвязаныя з аплатай імпартных тавараў і паслугаў, іншымі словамі — са скарачэньнем вось гэтай зьнешняй крэдыторскай запазычанасьці за ўжо пастаўленыя нерэзыдэнтамі ў Беларусь тавары і паслугі. Нельга за кошт адной толькі манэтарнай і фіскальнай палітыкі цалкам стабілізаваць эканамічную сытуацыю, трэба задзейнічаць адначасова ўсе даступныя для эканамічных уладаў інструмэнты".
У верасьні агульны экспарт беларускіх тавараў зьнізіўся да 3,5 мільярда даляраў, хоць яшчэ ў ліпені гэты паказьнік перавышаў 3,7 мільярда даляраў. На думку акадэміка, экс-кіраўніка Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзя Лыча, падобныя паказьнікі цалкам лягічныя, бо адлюстроўваюць агульны стан беларускай эканомікі. Па яго словах, акцэнт на машынабудаваньні ў экспартнай палітыцы дзяржавы цалкам памылковы — ні пры якім раскладзе беларуская прадукцыя ня можа скласьці канкурэнцыю на зьнешнім рынку. Пакуль што валюту прыносіць нафтаперапрацоўка і гандаль калійнымі ўгнаеньнямі, але да сфэры інавацыяў гэта мае далёкае дачыненьне:
"Нічога не выходзіць, таму што на чале павінны стаяць не асабістыя амбіцыі, а эканоміка. Што робіцца дзеля таго, каб наша эканоміка стала
рынкавай? Ды нічога! Апроч таго, што вымушаныя Расеі аддаваць — менавіта аддаваць, а не прадаваць — дзяржаўную ўласнасьць, каб элемэнтарна не збанкрутаваць. Мы і газаправоды "Белтрансгаза" аддадзім, я думаю, што і чыгунку аддадзім, бо Расеі гэта патрэбна, а больш яе нічога не цікавіць. Мабыць, яшчэ сыравіну аддадзім. А з чым застанемся? Зь цяжкавагавікамі кшталту МТЗ, МАЗ, якія асуджаныя на выміраньне? Вось зь імі сапраўды застанемся. Ці ж мы здольныя забясьпечыць навукова-тэхнічны прагрэс у машынабудаваньні — адпаведна з усясьветнымі тэмпамі разьвіцьця? Ніколі! Бо ў нас ні навукі няма, ні фінансавых сродкаў, нічога няма дзеля таго, каб забясьпечыць гэта. Нічога добрага сказаць тут немагчыма".
Кіраўнік клюбу фінансавых дырэктараў Андрэй Карпунін мяркуе, што адсутнасьць відавочнага прагрэсу ў справе беларускай таварнай экспансіі можа прывесьці да чарговага фінансавага крызісу. Як кажа экспэрт, цяперашнія паводзіны ўладаў цалкам паўтараюць памылкі, зробленыя летась:
"У нас прафіцытны бюджэт, а значыць, у нас усё добра са зборам падаткаў. Адпаведна, падаткі на наступны год можна істотна не зьмяншаць, і, як вынік, беларуская прадукцыя ў наступным годзе стане яшчэ больш неканкурэнтаздольнай з расейскай і казахстанскай у Адзінай эканамічнай прасторы. Але, улічваючы такое вось узьнёслае адчуваньне напоўненага бюджэту, улічваючы вялікую спакусу траціць усё больш і больш сродкаў зь бюджэту — трыльёнамі — усё гэта якраз можа прывесьці да тых жа наступстваў, што мы ўжо маем. То бок — калі неабдуманы, непралічаны рост заработнай платы, калі непрадуманы рост фінансаваньня дзяржаўных праграмаў прывёў да гэтага крызісу, то ў кароткатэрміновай пэрспэктыве такая ж пагроза цягам трох бліжэйшых месяцаў вісіць над намі чарговы раз".
У сваю чаргу, экспэрты банкаўскага парталу select.by прагназуюць рэзкае пагаршэньне паказьнікаў зьнешняга гандлю Беларусі ў кастрычніку. З аднаго боку, увядзеньне адзінага курсу беларускага рубля будзе спрыяць павелічэньню імпарту спажывецкіх тавараў, зь іншага — пачатак ацяпляльнага сэзону прывядзе да росту імпарту энэрганосьбітаў.

на чале павінны стаяць не асабістыя амбіцыі, а эканоміка ...