Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яна Міхайлава цалкам апраўдалі


Ян Міхайлаў
Ян Міхайлаў

Менскі абласны суд адхіліў пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд у справе верніка Яна Міхайлава. За ўхіленьне ад службы ў войску яго пакаралі трыма месяцамі зьняволеньня. А за 5 дзён да заканчэньня тэрміну пакараньня вызвалілі з-пад варты згодна з рашэньнем менскага абласнога суду.


Падрабязнасьці пазьней чытайце на нашым сайце


Летась у сьнежні супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яна ў Салігорску і адвезьлі ў сьледчы ізалятар. Хлопца, які дапамагаў матэрыяльна сваім бацькам у шматдзетнай сям’і і прасіў ваенкамат даць яму магчымасьць служыць у рэзэрве яшчэ й паводле рэлігійных перакананьняў, абвінавацілі ва ўхіленьні ад службы ў войску.

Яна Міхайлава пакаралі трыма месяцамі зьняволеньня. За 5 дзён да заканчэньня тэрміну пакараньня яго вызвалілі з-пад варты згодна з рашэньнем менскага абласнога суду, які адмяніў прысуд першай інстанцыі.

Новы суд цалкам апраўдаў хлопца.

Пракуратура не пагадзілася з судовым рашэньнем і накіравала пратэст з патрабаваньнем прызначыць новы разгляд справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG