"Айцец Аляксій зь цягам часу пачаў успрымаць гэтую адказнасьць як нейкі карт-блянш, як поўную свабоду ў выказваньні сваіх асабістых меркаваньняў з вышыні свайго службовага становішча", — дадаў Філарэт у інтэрвію Інтэрфаксу.
Аляксей Шынкевіч займаў пасаду адказнага прадстаўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў справах сувязяў са СМІ.
"Мы сталі атрымліваць скаргі ад пішучай браціі і ад дзеячаў тэлебачаньня на тое, што наш адказны вельмі свавольны, зважае на асобы і працуе толькі з тымі, каго абірае на ўласны погляд", — патлумачыў прычыну адстаўкі Шынкевіча Філарэт.
25 траўня Аляксей Шынкевіч заявіў, што Філарэт можа сысьці ў адстаўку.
"Паводле Статуту РПЦ любы архірэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэньне аб сыходзе з пасады на спачын. Патрыярх, з улікам думкі Сьвятога Сыноду, мае права гэтае прашэньне прыняць альбо адхіліць. У бліжэйшыя дні гэтае пытаньне будзе вырашацца на пасяджэньні Сыноду", — патлумачыў тады Шынкевіч.
26 траўня Шынкевіча адправілі ў адстаўку.
Архімандрыт Аляксій (Аляксей Шынкевіч). Нарадзіўся ў 1956 годзе ў Беларусі. У 1985 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. З 1992 па 1998 год — галоўны рэдактар газэты Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы "Царкоўнае слова". З 1998 году — прадстаўнік Маскоўскага патрыярха ў горадзе Таронта (Канада). З 2002 году працуе ў Беларускім Экзархаце. У 2005 годзе айцец Аляксій узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэньне". Чытае ў багаслоўскіх навучальных установах курс "Асновы праваслаўнай этыкі". Да чэрвеня 2010 году быў адказным прадстаўніком Беларускай праваслаўнай царквы ў справах сувязяў са СМІ.