Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты вывучаюць школьныя дзёньнікі маладафронтаўцаў


Міліцыянты пачалі наведваць непаўналетніх актывістаў “Маладога фронту”. Актывісты арганізацыі лічаць, што ўвага праваахоўных органаў да маладафронтаўцаў выкліканая набліжэньнем традыцыйнай маладафронтаўскай акцыі ў дзень сьвятога Валянціна.

Прэсавая сакратарка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька паведаміла, што Марыну Шаўлоўскую паставілі на ўлік у інспэкцыі па справах непаўналетніх. 8 лютага Марына ўдзельнічала ў акцыі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Пасьля таго як яе затрымалі, міліцыянты перадалі зьвесткі пра яе ў міліцыю па месцы жыхарства. Сёньня дзяўчыну мае наведаць участковы і паглядзець, у якіх умовах жыве сям’я.

Маці маладафронтаўца Мікіты Яшкевіча выклікаюць да дырэктаркі школы. Хлопца таксама затрымалі на акцыі 8 лютага. Ён ужо напісаў тлумачальную на імя дырэктаркі школы.

Маці Вікторыі Ладзіс выклікаюць у міліцыю Ленінскага раёну. Ёй паведамілі, што міліцыянты разам з кляснай кіраўніцай Вікі будуць глядзець у журнале, ці ёсьць у дзяўчыны пропускі заняткаў, а таксама абмяркуюць яе пасьпяховасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG