Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёт Трухан: Яны выйшлі б, калі б не было вёскі наперадзе


Кастрофа Су-27 у польскім Радаме
Кастрофа Су-27 у польскім Радаме

Лётчык Уладзімер Трухан патлумачыў прычыны авіякатастрофы 30 жніўня падчас авіяшоў у польскім Радаме.

“Трэба было на абаротах ці на фарсажы. А яны вось тут, калі зьяжджаліся, бачны дымок там, гэта далі максымальна. А трэба было даваць поўны фарсаж, то бок цягу пабольш...Яны павінны былі патрэніравацца. А тут 30- га, давай хутчэй, паехалі. Гэта арганізацыя з такім крэнам. Яны выйшлі б, калі б не было вёскі наперадзе. Не хацелі вялікіх ахвяраў, ахвяравалі сабой”.

Паводле расейскай газэты “Известия”, прычынай авіякатастрофы можа быць няправільная праца авіяцыйнага бартавога абсталяваньня машыны.

“На відэа выразна відаць, як пасьля выкананьня фігуры вышэйшага пілятажу пілёт спрабуе ўключыць фарсаж, - паведаміла крыніца газэты. - На нейкі момант дым з рухавікоў стаў гусьцейшы (рэжым фарсажу - набор максымальнай хуткасьці), але потым стаў блядней звычайнага... Машыне проста не хапіла цягі, і яна павалілася на зямлю.

“Менск даўно займаецца няўзгодненай з галаўной кампаніяй мадэрнізацыяй авіятэхнікі ў разьліку на пакупнікоў у краінах трэцяга сьвету (то бок ставіць абсталяваньне на сваю рызыку і страх)”,- пішуць “Известия”. Газэта падае вэрсію, што інцыдэнт у Радоме зьвязаны з тым, што няправільна спрацавала авіёніка, і пілёты згубілі кантроль за працай рухавіка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG