Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рубінаў распавядзе эўрапейцам пра прагрэс


У славенскім горадзе Брдо праходзіць паседжаньне Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы.


Афіцыйную пазыцыю Беларусі будзе прадстаўляць Анатоль Рубінаў
У павестцы дня – круглы стол “Беларусь: прагрэс лякальнай і мясцовай дэмакратыі і пэрспэктыва будучага супрацоўніцтва”.

Ад Беларусі выступяць намесьнік старшыня Савету ў справе супрацоўніцтва органаў мясцовага самакіраваньня пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў і Галіна Верамейчык, прадстаўніца фонду імя Льва Сапегі.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў быў заснаваны Радай Эўропы ў 1994 годзе. Асноўная функцыя – арганізацыя сустрэчаў і дыскусіяў прадстаўнікоў выбарных органаў мясцовай і рэгіянальнай ўлады.

Кангрэс складаецца з дзьвюх палатаў: Палаты мясцовых уладаў Кангрэсу і Палаты Рэгіёнаў.

Кангрэс прадстаўляе болей за 200 тысячаў эўрапейскі муніцыпалітэтаў і рэгіёнаў. Адна з самых галоўных мэтаў працы кангрэсу – забясьпечыць ўдзелу муніцыпалітэтаў і рэгіёнаў у працэсе эўрапейскай уніфікацыі і працы Рады Эўропы, прасоўваньне дэмакратыі і супрацоўніцтва паміж органамі ўлады розных узроўняў і розных дзяржаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG