Былая беларуская журналістка Натальля Судлянкова, якая, паводле чэскіх уладаў, была расейскім агентам, выехала ў Маскву, пра гэта паведамляе чэскае выданьне Seznam Zprávy. Судлянкова зрабіла гэта ў чацьвер, 1 траўня, — у апошні магчымы дзень, які яна атрымала ў рамках распараджэньня аб дэпартацыі.