У пошце «Свабоды» на працягу апошніх тыдняў усё часьцей сустракаюцца лісты на тэму мясцовых выбараў, што маюць адбыцца ў Беларусі сёлета ў красавіку. Ці дапусьціць улада ў рэгіянальныя Саветы прадстаўнікоў апазыцыі? Як ставяцца да гэтых выбараў тыя людзі, якія не прэтэндуюць на дэпутацтва, але ў штодзённым жыцьці часта сутыкаюцца зь мясцовай уладай?