У большасьці лістоў, якія мы атрымліваем у гэтыя верасьнёўскія дні, у той ці іншай форме гучыць тэма прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 19 сьнежня. Выбарчая кампанія ў Беларусі пачалася і адразу стала галоўнай палітычнай падзеяй, пра якую шмат гавораць, пішуць, і ад якой адны чакаюць кардынальных зьменаў, а іншыя — не чакаюць нічога.