Стаўкі ў пастаянна даступных і двухбаковых апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці банкаў адпаведна зьнізяцца з 14% да 13%.
Гэта ўжо сёмае зьніжэньне стаўкі ад пачатку году.
У паведамленьні Нацбанку гаворыцца, што фактычная інфляцыя працягвае зьмяншацца:
«У жніўні 2017 году ў гадавым вымярэньні прырост спажывецкіх цэн ацэньваецца на ўзроўні крыху ніжэйшым за 6%, базавая інфляцыя — каля 5% у гадавым вымярэньні».
Ужо працяглы час тэмпы прыросту спажывецкіх цэнаў трымаюцца ў вузкім дыяпазоне (6–6,5%). Паводле Нацбанку, гэта «адлюстроўвае ўстойлівасьць працэсаў запаволеньня інфляцыі і даволі высокую імавернасьць яе захаваньня на гэтым узроўні ў бліжэйшыя месяцы».
Таксама Нацбанк ня бачыць у сярэднетэрміновай пэрспэктыве «значных рызык для паскарэньня росту цэнаў» з боку манэтарных фактараў, а таксама плацёжнага балянсу і валютнага рынку. Тэмпы росту грашовай прапановы застаюцца ўмеранымі.
Нацбанк чакае, што па выніках 2017 году прырост спажывецкіх цэнаў не перавысіць 7%.
Апошні раз стаўку рэфінсаваньня паніжалі да 12% з 19 ліпеня.