Браніслава Станкевіч, Ворша Кіраўнік аршанскага ідэалягічнага аддзелу загадаў зьняць выставу мастацкай суполкі “Аршыца”. Мясцовых мастакоў-абстракцыяністаў чыноўнікі з гарвыканкаму абвінавацілі ў “перайманьні Захаду” і заявілі, што такое мастацтва людзям не патрэбна.
Упершыню за 15 гадоў існаваньня суполкі “Аршыца” мастакі Анатоль Марышаў, Барыс Іваноў, Віктар Шылко і Анатоль Жураўлёў вырашылі зладзіць супольную экспазыцыю адмыслова для сваіх землякоў. Забраўшы свае работы зь менскай галерэі “Онік”, яны разьмясьцілі іх у Аршанскім гарадзкім цэнтры культуры. Але гледачы іх так і ня ўбачылі: мастакі не пасьпелі нават разьвесіць шыльдачкі з назвамі пад сваімі карцінамі, як Леанід Фурс, які ачольвае ідэалягічны аддзел гарвыканкаму, загадаў зьняць выставу.
Кіраўнік суполкі “Аршыца” Анатоль Жураўлёў зьвярнуўся ў гарвыканкам, да спадара Фурса, каб той патлумачыў яму сваё рашэньне. Аказалася, што ў гарадзкім цэнтры культуры рыхтаваліся да рэспубліканскага настаўніцкага сэмінару, і дэманстрацыя ўзораў абстрактнага мастацтва там непажаданая.
(Жураўлёў: ) “Я сказаў Фурсу, што мы выстаўляліся і ў Маскве, і ў Санкт-Пецярбургу, і ў Менску, і ў Віцебску, і ніхто ніколі не сказаў пра карціны нічога дрэннага. А ён адказвае: “Разумееце, да нас прыедуць людзі з усёй рэспублікі, дырэктары, а яны такога мастацтва не зразумеюць”. Я кажу: “Мы ж якраз для такіх культурных, адукаваных людзей і працуем!” “Не, у вас нейкі чыста заходні кірунак, патыхае Польшчай, Амэрыкай. А мы б віталі на сэмінары нешта народнае — лапці там…”
Загадчык ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму Леанід Фурс камэнтаваць сваё рашэньне пра закрыцьцё выставы адмовіўся, сказаўшы, што яно было калегіяльным і што ягоную пазыцыю адносна празаходняй арыентацыі ў творчасьці аршанскіх мастакоў падзяляюць і іншыя супрацоўнікі адміністрацыі.
Удзельнікі суполкі “Аршыца” таксама калегіяльна прынялі рашэньне больш ніколі ў Воршы не выстаўляцца, бо, як кажа спадар Жураўлёў, такое стаўленьне прадстаўнікоў ўладаў да мастацтва нагадала ім ужо забыты час халоднае вайны.
Уладальнік Гран-пры на Першым міжнародным пленэры, прысьвечаным Марку Шагалу, Віктар Шылко, ляўрэат першай прэміі ААН на выставе моладзевага мастацтва ў Менску Анатоль Жураўлёў ды іншыя ўдзельнікі экспазыцыі, сябры беларускага Саюзу мастакоў, зьнялі свае работы. А гасьцей сэмінару работнікі аршанскага аддзелу культуры забаўлялі народным мастацтвам паводле ўласнага разуменьня: на ўсіх перапынках круцілі песьні ў выкананьні Веркі Сярдзючкі.
Работы мастакоў можна ўбачыць на вэбсайце http://cfk.iatp.by/fhotos/fhotosart.htm