Тацяна Поклад, Вільня У Літве учора адбываліся падвойныя выбары – ў Эўрапарлямэнт і датэрміновыя прэзыдэнцкія, і першыя, і другія – упершыню у гісторыі краіны. Літва абірала новага кіраўніка краіны пасьля імпічмэнту былога прэзыдэнта Раландаса Паксаса, прызнанага вінаватым у грубым парушэньні Канстытуцыі і парушэньні прысягі. У цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах бралі удзел пяць кандыдатаў.
Старшыня Вышэйшай выбарчай камісіі З.Вайгаўскас ужо паведаміў, што будзе неабходны другі тур. Ніхто з кандыдатаў не наблізіўся да 50% бар’еру – столькі галасоў трэба набраць для перамогі.
Найбольш галасоў атрымаў 77-гадовы Валдас Адамкус – 24%.
У выбарах меліся удзельнічаць 2,6 мільёнаў. грамадзянаў Літвы. Актыўнасьць не перавысіла 50%, на выбарчыя участкі прыйшлі прыкладна 40% выбаршчыкаў, болей за 6% бралі удзел праз паштовае галасаваньне.
Літоўскі закон не пазначае абавязковага працэнту удзелу ў выбарах прэзыдэнта і у Эўрапарлямант.
***
Учора адбываліся і выбары у Эўрапарлямэнт, у якім Літву будуць прадстаўляць 13 дэпутатаў (усяго у Эўрапарлямэнце 732 месцы). За гэтыя 13 месцаў у Літве змагаліся болей за 200 кандыдатаў (241) ад 13 партыяў. Літоўскія палітыкі ня раз заяўлялі пра свае намеры абараняць інтарэсы беларускай дэмакратыі у Эўрапейскіх структурах – ці ёсьць ужо зьвесткі, якія літоўскія партыі атрымалі месцы у Эўрапарлямэнце?
Унутрыпалітычныя праблемы адсунулі выбары у Эўрапарлямэнт на другі плян. У Літве у сьпісе кандыдатаў ня было вядомых спартоўцаў, як у Польшчы, альбо порназорак, як у Чэхіі, – мандату Эўрапарлямэнту дамагаліся В. Ландзбергіс, цяперашні міністар МЗС Антанас Валёніс (які нядаўна ініцыяваў бязьвізавы рэжым зь Беларусьсю), іншыя былыя і цяперашнія міністры.
Як і ў іншых краінах Эўропы, у Літве мелі посьпех партыі папулісцкія, апазыцыйныя.
Найперш гэта Партыя працы (каля 30%), якая нядаўна створаная літоўскім міліянэрам расейскага паходжаньня В. Успаскіх, і якая абяцала змагацца за працоўныя месцы і сацыяльныя выгоды для бяднейшых.
На другім месцы – сацыял-дэмакраты. Менавіта да гэтае партыі належаць лідэры парлямэнцкай групы “За добрасуседзкія дачыненьні зь Беларусьсю”, а таксама іншыя парлямэнтары (віцэ-сьпікер В. Андрукайціс), якія выступалі за пашырэньне сувязяў з цяперашнімі беларускімі уладамі.
Трэцяе месца – кансэрватары, Саюз айчыны. Літоўскія кансэрватары стала падтрымліваюць сувязі зь беларускімі апазыцыйнымі сіламі, яны былі у ліку ініцыятараў парлямэнцкай заявы ў падтрымку беларускіх дэпутатаў-галадоўнікоў і ўсіх, хто далучыўся да іх.
* На здымку – міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс