Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Андрэя Шантаровіча — галоўнага рэдактара “Местной газеты” сёньня затрымалі ў горадзе на вул.Чырвонаармейскай. Пад’ехала міліцэйская машына, зь яе выйшлі два міліцыянты і забралі яго. Андрэй пасьпеў паведаміць па тэлефоне сябрам, што яго даставілі ў РАУС, пасьля гэтага сувязь абарвалася.
Тым часам міліцэйскае дзяжурства побач з дамамі сябраў ініцыятыўнай групы Мілінкевіча пачалося ў Ваўкавыску з учорашняга дня. Аляксандра Барадаўкіна нават папярэдзілі, калі ён захоча выехаць з гораду, яго затрымаюць. Зараз побач зь яго домам ходзяць два міліцыянты.
Мікола Аксаміт таксама сядзіць у сваёй кватэры і назірае за міліцыянтамі з балкону. Калі ён пачаў іх фатаграфаць, міліцэйская машына ад’ехала. Мікола Аксаміт мяркуе, што хутчэй за ўсё міліцыянты паехалі за санкцыяй пракурора на ягоны арышт.