Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Гэта адбываецца практычна штодня ва ўсіх раёнах вобласьці. Ёсьць ужо затрыманыя, некаторыя справы расьсьледуе пракуратура. Але ніхто дагэтуль не пакараны.
Слонімскія актывісты групы Мілінкевіча паведамілі пра выпадак, калі адзін з чыноўнікаў сарваў партрэт дэмакратычнага кандыдата, які вісеў у дазволеным месцы, і спаліў яго. Сябры ініцыятыўнай групы падалі скаргу ў пракуратуру, вядзецца сьледзтва. Кажа кіраўнік ініцыятыўнай групы Іван Шэга:
(Шэга: ) “Паведамілі нам пра такі выпадак, што кіраўніцтва на вачах рабочых спальвае партрэт Мілінкевіча. Мы дакладна самі пра гэта ня ведаем, бо там не прысутнічалі, але напісалі ў пракуратуру — хай там разьбіраюцца. І людзей тых, якія нам пра гэта паведамілі, называць пакуль ня можам, паколькі яны могуць страціць працу”.
Асабліва Івана Шэгу абурае той факт, што ўлёткі часта зрываюць людзі, якія добра ведаюць, што іх вывесілі ў вызначаных месцах. Так было на папярова-кардонным камбінаце. У некаторых крамах гэта робяць загадчыцы. Са словаў Івана Шэгі, ён піша скаргі ва ўсе інстанцыі, але пакуль улады на іх не рэагуюць.
У Ваўкавыску агітацыйныя матэрыялы зрываюць з шапікаў прадаўцы на загад свайго гаспадара. Кажа Мікола Аксаміт, сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча:
(Аксаміт: ) “Гаспадар шапікаў загадаў прадаўшчыцам срываць улёткі. І так робіцца па ўсім горадзе. І вісяць улёткі ня больш за гадзіну. Рэдка на якіх прыпынках вісяць больш”.
Мікола Аксаміт кажа, што дамовіцца павесіць улётку ў краме практычна немагчыма, кіраўніцтва пачынае тэлефанаваць у райвыканкам, а там ніхто не бярэцца даць дазволу. Аксаміт распавёў, што сябры ініцыятыўнай групы затрымалі некалі БРСМаўцаў, калі тыя зрывалі ўлёткі.
Мікола Аксаміт адзначае, што ваўкавыскія міліцыянты зьмянілі да іх стаўленьне пасьля выступу ў горадзе Аляксандра Мілінкевіча:
(Аксаміт: ) “Яны бачаць настрой людзей, якія ў большасьці за Мілінкевіча. Яны ж таксама жыхары гэтага гораду, і таму такі ж настрой і ў іх. Таму і апошнім часам добразычлівае стаўленьне з боку міліцыі”.
У Смаргоні за сябрамі ініцыятыўнай групы сочаць дворнікі. Пра гэта кіраўніку ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Алесю Дзергачову распавёў адзін з дворнікаў:
(Дзергачоў: ) “Начальнік жыльлёва-камунальнай гаспадаркі загадаў дакладваць яму, якія ўлёткі вешаюць на сьцены і раскладваюць у паштовыя скрынкі”.
Алесь Дзергачоў распавядае, што і ў Смаргоні нялёгка вывесіць улёткі ў вызначаных месцах. А калі гэта ўдаецца, то яны хутка зьнікаюць. Так, зь яго словаў, было ў Доме быту, на чыгуначным вакзале, у музычнай школе. Па ўсіх гэтых фактах ён напісаў скаргі ў райвыбаркам.
У Сьвіслачы сябры ініцыятыўнай групы Мілінкевіча затрымалі юнака, які зрываў партрэт Мілінкевіча, што вісеў ў вызначаным месцы. Яго адвялі ў міліцыю, дзе склалі пратакол, пасьля чаго хлопца адпусьцілі.