Радыё Свабода Як успрымаюць праграмны выступ Аляксандра Лукашэнкі і прамовы дэлегатаў ІІІ Усебеларускага народнага сходу ў грамадзтве?
У прамовах бальшыні выступоўцаў найбольш часта гучала слова “стабільнасьць”. Дэлегаты адзін за другім паўтаралі, што прадстаўнікі трэцяга сэктару робяць усё, каб гэтую стабільнасьць парушыць.
Сёньня кіраўнік Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў, які запрошаны на сход, заявіў, што бачыў сфальсыфікаваныя арганізацыяй “Партнэрства” пратаколы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Намесьнік старшыні рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Вацлаў Арэшка лічыць шпіёнскія справы, заведзеныя на актывістаў “Партнэрства”, і лёс якіх, паводле Лукашэнкі, чакае прадстаўнікоў яшчэ 72 арганізацый, цалкам надуманымі.
(Арэшка: ) “Я дастаткова добра ведаю тыя арганізацыі, на якія напала ўлада. Усё гэта ня мае ніякага дачыненьня ні да якой змовы. Гэта абсалютна мірныя структуры, збольшага праваабарончага характару.
Самае галоўнае, што гэта паказвае не шкоднасьць трэцяга сэктару для грамадзтва, а ў першую чаргу страх улады і самога Лукашэнкі перад трэцім сэктарам, які ёсьць той часткай грамадзтва, якая ўжо ў пэўнай ступені свабодная.
Ён баіцца свабоды і таму пазбаўляе яе людзей. Так што гэта ўсё запалохваньне народу тым, што ёсьць змовы, нейкія шпіёны і ўсё астатняе. Нават калі б гэтых арганізацый было 72 тысячы, яны прыносяць грамадзтву толькі карысьць, а ня шкоду. І я лічу, што мы павінны быць салідарныя зь імі да канца”.
За прыклад стабільнасьці з трыбуны ІІІ Усебеларускага народнага сходу падаецца вартасьць беларускай валюты.
Толькі што абвешчаны Героем Беларусі Пётра Пракаповіч за заслугі ва ўмацаваньні рубля перапрызначаны на пасаду кіраўніка Нацбанку да 2011 году.
Аднак былая кіраўніца Нацыянальнага банку Тамара Віньнікава гаворыць пра тое, што застаецца па-за ўвагай грамадзкасьці:
(Віньнікава: ) “Калі гаварыць пра банкавую сфэру, то тут увогуле бескантрольны ідзе ператок грашовых сродкаў. Прасьцей кажучы, рэспубліка прадала кашалёк дзяржавы. Ні ў адной краіне сьвету замежным банкам не дазволена рабіць тое, што зроблена сёньня ў Рэспубліцы Беларусь: 50% банкавага сэктару прададзена заходнім банкам. Таму ператок грашовых сродкаў адбываецца практычна бескантрольна, бо ў банкавай сфэры дастаткова шмат прафэсійных нішаў, якія кантралюючыя органы не ў стане адсочваць”.
На тле справаздачаў пра посьпехі ў сувэрэнным будаўніцтве, найбольш крытыкі дасталася апазыцыі і беларускім алімпійцам.
Лукашэнка на прыкладзе біятляністкі Алены Зубрылавай наўпрост абвінаваціў спартоўцаў у абсалютнай бязвольнасьці ў часе нядаўніх алімпійскіх гульняў у Турыне.
Прызэрка зімовай алімпіяды 1994 году Сьвятлана Парамыгіна заступаецца за калегаў:
(Парамыгіна: ) “Справа, зразумейце, ня толькі ў спартоўцах. Калі Зубрылаву зараз “закопваюць”, дык трэба ўзгадаць, што яна была чацьвёртая ў спрынце! У чым яна можа сябе папракнуць? У тым, што ў эстафэцэ яе Байлі апярэдзіла? Дык, прабачце мяне, Байлі ў спрынце вельмі хутка бяжыць! А тое, што Алена потым проста пайшла спакойна – ну, дык гэта нармалёвая зьява, у яе наперадзе быў мас-старт, на які яна ўскладала спадзяваньні”.
Ва “ўсенароднага веча” ёсьць і прыхільныя гледачы. Так, былы ідэоляг прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Замяталін лічыць сход “вышэйшай формай дэмакратыі”.
(Замяталін: ) “Гэта і ёсьць вышэйшая форма дэмакратыі. Таму што ва ўсіх Канстытуцыях напісана, усім зразумелая фармулёўка пра тое, што адзінай крыніцай улады зьяўляецца грамадзтва, уласна кажучы, народ. І хто гэтага не разумее, мяне толькі зьдзіўляе. І абсалютна правільна робіць Аляксандар Рыгоравіч – на трэці, чацьверты, пяты тэрмін трэба абірацца, пакуль грамадзтва падтрымлівае”.
***
"Вялікае шоў Лукашэнкі" назвала Ўсебеларускі народны сход уплывовая нямецкая газэта "Frankfurter Allgemeine". "У часе гэтага шоў Лукашэнка чарговым разам не забыўся выказаць папрокі на адрас Захаду ў тым, што ён ня мае аніякага маральнага права сьцьвярджаць пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі, а калі кіраўнік дзяржавы абяцаў сваім грамадзянам забясьпечыць іх халадзільнікамі, міліцыя зьбівала нязгодных з рэжымам", піша нямецкае выданьне.