Уладзімер Глод, Менск Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў. Ён сказаў, што гэтае пытаньне праходзіць “унутрыдзяржаўнае ўзгадненьне”.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС таксама адзначыў: “У дадзеным пытаньні няма абсалютна ніякай надзвычайнасьці, яно зьяўляецца абсалютна звычайным і ідэнтычным пры адкрыцьці любога іншага дыпляматычнага прадстаўніцтва”.
Амаль пяць гадоў таму Брусэль адкрыў афіцыйнае прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Кіеве. Ягоная дзейнасьць ахоплівала Ўкраіну, Малдову і Беларусь. Два гады таму ў Кішынэве зьявіўся самастойны офіс Эўракамісіі.
Брусэль два гады просіць улады Беларусі даць згоду на офіс у Менску. Сёлета ў траўні беларускі бок пачаў перамовы. Эўразьвяз у Беларусі пачала прадстаўляць Славаччына, 4.07.2007