Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.
“Я настолькі самастойны, наколькі магчыма, адстойваю інтарэсы дзяржавы, да таго ж, зьяўляюся кіраўніком партыі і дэпутатам”.
Сяргей Гайдукевіч, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі, прызначаны адмысловым прадстаўніком МЗС Беларусі ў перамовах з эўрапейскімі інстытуцыямі – у інтэрвію “Свабодзе”.
“Праграма Каліноўскага яўна не прызначаная для падрыхтоўкі высокаклясных праграмістаў ці эканамістаў, інакш бы яе ўдзельнікі не захоўвалі базу зьвестак для арганізацыі тэрактаў...Падрыхтоўка баевікоў у эўрапейскай краіне — занятак вельмі спэцыфічны. Адсюль засакрэчанасьць інфармацыі пра каліноўцаў і патрабаваньне кіраўніка праграмы Яна Маліцкага не распаўсюджваць яе вынікаў. Апроч таго, далёка ня кожны здольны выбухаць самаробныя бомбы дзеля дэмакратыі. Адсюль адсеў удзельнікаў праграмы”.
Праграма “Панарама” беларускага тэлебачаньня – зь перадачы, паводле якой на беларуска-польскай мяжы супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў “Маладога фронту” і Партыі БНФ і знайшлі ў іх ноўтбуках электронныя дапаможнікі па тэрарызьме.
“Ой, далёка чуваць. Гэта ён сваю тэрыторыю так пазначае – крыкам. Ці самку яшчэ гэтаксама кліча. Прыгажун ты наш”.
Уладзімер Банцэвіч, супрацоўнік фэрмы па вырошчваньню страўсаў у вёсцы Казішча ў Кобрынскім раёне – пра крык страўса.
“Ведаеце, не. У мае функцыянальныя абавязкі гэта не запісана”.
Лідзія Занька, ідэоляг Ганцавіцкага райвыканкаму – на пытаньне “Свабоды”, ці чытае яна газэту “Ганцавіцкі час” , якая мае наклад 3 тысячы асобнікаў і нядаўна была пазбаўленая памяшканьня.
“Цяпер у Беларусі з 15-16 гадоў пачынаюць ужываць наркотыкі. Я сам пачынаў з 15-ці. Наркотыкі дастаць ня больш складана, чым набыць малако. Зайдзіце у любы начны клюб. Колькі яго ні правярае міліцыя, усё роўна заўсёды ёсьць наркотыкі. Яшчэ на рынку моладзь купляе мак, паводле адмысловай тэхналёгіі яго апрацоўваюць і колюцца. Гераін можна купіць лёгка. “Траву” паляць. Ва ўсіх раёнах Менску ёсьць маладзёны 15-ці гадоў, якія без наркотыкаў не ўяўляюць выходных”.
Максім, былы наркаман.
«Я не прарок. У нас ужо ёсьць два прарокі, вядомыя ўсім, я на гэта не прэтэндую».
Уладзімер Падгол, палітоляг і філёзаф – падчас онлайн канфэрэнцыі на сайце Свабоды, у адказ на пытаньне «Як Вы лічыце, у якім годзе ў нас памяняецца прэзыдэнт?»
«Галоўны плюс беларускай апазыцыі — фактары, якія супрацьстаяць стагнацыі. Па-першае, новыя твары. Гэта маладыя людзі, якія маюць сваё разуменьне адносна вызваленьня з-пад афіцыйна навязанай русыфікацыі, яны за Эўропу і ня хочуць вяртаньня СССР».
Ганс-Георг Вік, колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску, старшыня нямецкай няўрадавай арганізацыі “Правы чалавека ў Беларусі” – з нагоды канфэрэнцыі ў Нямеччыне з удзелам прадстаўнікоў беларускай апазыцыі.
"Атрымліваецца, што ў асноўным мы падтрымліваем на плыву лайдакоў…10 гадоў – гэтага дастаткова для таго, каб адаптавацца да новых умоў. Той, хто не здолеў гэтага зрабіць, такія калектывы і прадпрыемствы нам не патрэбныя".
Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – падчас урадавай нарады па пытаньнях дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў.
”Тыя сем’і, дзе ўпэўненыя ў тым, што ў інтымным жыцьці ў іх усё ідэальна, хутчэй за ўсё, у хуткім часе распадуцца. Таму што як толькі адзін з партнэраў кажа сабе: “У сэксе я ідэальны”, – з таго моманту сэкс у гэтай сям’і памёр”.
Андрэй Туравец, дырэктар Менскага гарадзкога цэнтру сацыяльнай дапамогі сям’і і дзецям.
”Калі мы за год столькі зрабілі, то колькі зробім за тыя 20 гадоў, якія нам яшчэ заставацца ва ўладзе”.
Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы – падчас размовы з Аляксандрам Лукашэнкам.