Радыё Свабода У сьледчым ізалятары Віцебску галадоўку пратэсту абвясьціла асуджаная мясцовая прадпрымальніца Сьвятлана Дваранінава.
Як паведаміла “Свабодзе” яе дачка Яўгенія, маці галадае, каб зьвярнуць увагу на сваю справу, якую лічыць сфабрыкаванай, і на парушэньне правоў на абарону.
Летась прадпрымальніцы, якая працавала ў фірме “Акварыюс”, прысудзілі восем гадоў турэмнага зьняволеньня за нясвоечасовае вяртаньне даўгоў. Дваранінаву абвінавацілі ў махлярстве й крадзяжы праз злоўжываньне службовым становішчам.
Цяпер Сьвятлану Дваранінаву прывезьлі ў Віцебск і зноў судзяць паводле тых жа артыкулаў, але ў іншых эпізодах крымінальнай справы.
Спадарыня Дваранінава патрабуе, каб яе дачку дапусьцілі як абаронцу на працэс і каб правялі незалежную экспэртызу гаспадарчых угодаў фірмы.
Прадпрымальніца таксама патрабуе, каб справу перадалі ў суд Менску.