Пра новыя выклікі, што паўсталі перад галіной высокіх тэхналёгій, піша выданьне «Белорусы и рынок».
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у сакавіку кампаніі сэктару ўзялі на працу больш за 1,6 тыс. спэцыялістаў — на 45% больш, чым за сакавік мінулага году (тады нанялі 1,1 тыс.).
Агулам за студзень-сакавік кампаніі «інфармацыі і сувязі» нанялі амаль 4,4 тыс. новых спэцыялістаў — на 34% больш, чым у першым квартале летась.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аркадзь Добкін пакідае пасаду генэральнага дырэктара EPAMПадобна, адна з прычынаў рэкорднага найму ў сакавіку — пераразьмеркаваньне адмыслоўцаў унутры сэктару, бо якраз у сакавіку ў «інфармацыі і сувязі» таксама прыкметна вырасла колькасьць звольненых супрацоўнікаў.
За месяц кампаніі звольнілі больш за 1,5 тыс. спэцыялістаў — на 10% больш, чым у сакавіку летась і на чвэрць больш, чым у лютым сёлета.
Апошні раз кампаніі звальнялі больш за 1,5 тыс. чалавек даволі даўно — у жніўні 2023 году.
Сёлета на рынку рэй вядуць асобныя расейскія кампаніі (Lesta, Aston) і кампаніі зь беларускімі каранямі.
Напрыклад, кампанія Innowise Group за апошні месяц разьмясьціла на rabota.by амаль 70 вакансій. Каля 20 прапаноў аб працы ў Беларусі разьмешчана на сайтах кампаній EPAM і Awem Games, каля 15 — кампаніі LeverX.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ІТ-кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды, Wargaming — у топе па адтоку