Грошы для падтрымкі хворай на рак пісьменьніцы Сьвятланы Курс сабралі за адзін дзень

Сьвятлана Курс, архіўнае фота

Днямі Сьвятлана Курс, якая вядомая чытачам сваімі кнігамі «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?» пад псэўданімам Ева Вежнавец, аб’явіла, што ў яе знайшлі цяжкую хваробу — рак яечніка ў позьняй стадыі.

13 траўня 53-гадовая пісьменьніца Сьвятлана Курс напісала, што ёсьць шанец на лячэньне і працяг жыцьця, бо іншыя органы здаровыя. Яе чакае хіміятэрапія, аналізы, працэдуры, апэрацыя., гэта патрабуе сродкаў, якіх у яе няма, і яна зьвярнулася за падтрымкай.

Збор на 10 тысяч эўра быў закрытыза адзін дзень.

Для Сьвятланы курс на раніцу 14 траўня сабралі каля 12 тысяч эўра.

Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец) пражывае ў Варшаве. Ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця 2021 года за аповесьць «Па што ідзеш, воўча?»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла». Сьвятлана Курс пра выбары ў 1994-мСьвятлана Курс у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Лукашэнка помсьціць жанчынам»Сьвятлана Курс: «Расея — гэта самае вялікае расчараваньне сусьвету»«Усіх прыхільнікаў Лукашэнкі ня выправіш, як Васілеўскую, у космас», — пісьменьніца Сьвятлана КурсЦі аб'яднае космас беларусаў? Гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Курс