Экс-кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомля Аляксандар Сівакоў, асуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады за перавышэньне службовых паўнамоцтваў (частка 3 артыкулу 426 КК), працуе ў абласным упраўленьні капітальнага будаўніцтва. Ён займае пасаду намесьніка дырэктара, высьветліў «Флагшток» з дапамогай «Кібэрпартызанаў».
Сівакова асудзілі разам зь ягонай намесьніцай Натальляй Жук у верасьні 2023 году.
У канцы 2023 году Сівакоў заняў пасаду ва Ўпраўленьні капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкаму, а пасьля перайшоў у абласное УКБ. Цяпер ён займае пасаду намесніка генэральнага дырэктара ў жыльлёвым будаўніцтве.
Жук таксама знайшла новае месца, на якім працавала як мінімум да канца 2024 году. Гэта вядомая гомельская кампаніі па вытвоорчасьці вокнаў ПВХ «Беккер-Систем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны»: агулам Мельнікава вывела 150 тысяч даляраў з рахунку фонду Białoruś Liberty