«Цэнтар беларускай салідарнасьці» ў Варшаве закрыў аддзел юрыдычнай дапамогі

Вольга Дабравольская

Аддзел працаваў пяць гадоў і дапамог многім беларусам знайсьці адказы на юрыдычныя пытаньні пры адаптацыі ў Польшчы.

Пра спыненьне дзейнасьці аддзелу паведаміла яго кіраўніца Вольга Дабравольская. Юрыдычны аддзел Беларускага цэнтру салідарнасьці закрываецца пасьля амаль пяці гадоў інтынсіўнай працы, напісала яна ў фэйсбуку.

«На жаль, у цяперашні час — з-за недахопу фінансаваньня — мы ня можам працягваць гэтую дзейнасьць. Шукаем рашэньні і рэсурсы, але гэта працэс, які патрабуе часу», — паведаміла Дабравольская.

Усёй камандзе, якая працавала ў аддзеле за гэты час, падзякавалі за адданасьць і прафэсіяналізм.

Цэнтар беларускай салідарнасьці з 2020 году дапамог многім беларусам аформіць дакумэнты, заняцца пошукам працы ў новай краіне, вёў ліставаньне з афіцыйнымі ворганамі ўлады Польшчым наконт важных пытаньняў легалізацыі беларусаў, афармленьня іхных дазволаў на жыхарства, пасьведчаньняў уцякацтва, польскага праязнога дакумэнту, фінансавай справаздачнасьці і шэрагу іншых дакумэнтаў.

Таксама ЦБС ладзіў, у прыватнасьці, дармовую падрыхтоўку дзяцей беларусаў да школьных іспытаў, зьбіраў грошы на беларускую школку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэнтар беларускай салідарнасьці: Беларусы ў Польшчы могуць прад’яўляць праязны дакумэнт замест пашпарта


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы для дзяцей беларусаў арганізавалі бясплатную падрыхтоўку да школьных іспытаў