Пра гэта паведаміў галоўны інжынэр прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў, перадае агенцтва Minsknews.by.
У першую чаргу будуць будаваць станцыі на адрэзку ад «Парку Дружбы народаў» да «Пушкінскай», казаў у сакавіку дырэктар «Менскпраекту» Міхаіл Рудзько.
Ён таксама дадаў, што чацьвёртая лінія мэтро будзе ад пачатку арыентавацца на пасажыраў з жыльлёвага комплексу «Паўночны Бераг», які зьбіраюцца пабудаваць на поўнач ад Арлоўскай вуліцы на тэрыторыі ад Зацані да Цнянскага вадасховішча.
Пра «Паўночны Бераг» згадвае і Андрэй Іларыёнаў. Ён кажа, што станцыю мэтро плянуюць «на подступах» да мікрараёну. Дакладныя месцы разьмяшчэньня новых станцыяў яшчэ будуць вызначаць, як вынікае з словаў спэцыяліста.
4-я лінія на першапачатковай афіцыйнай схеме менскага мэтро. (Назвы некаторых станцый ужо памяняліся)
Паводле Андрэя Іларыёнава, шмат якія пэрспэктывы 4-й лініі яшчэ на стадыі абмеркаваньня. Невядомыя нават дакладныя месцы пабудовы новых станцыяў, невядома, колькі будзе электрадэпо для цягнікоў — адно ці два. Таксама спэцыялісты яшчэ маюць вызначыцца з канцэпцыяй транспартных вузлоў для перасадкі з наземнага транспарту на мэтро.
Што дакладна вядома пра 4-ю лінію.
- Колькасьць станцыяў — 17.
- Перасадачных станцыяў — 6.
- Працягласьць больш за 25 км.
Пакуль жа праектавальнікі завяршаюць працу над зьменамі ў маршрутах грамадзкага транспарта ў раёне трох новых станцыяў трэцяй, Зеленалускай, лініі. Іх будаўніцтва плянуюць скончыць ці ў 2028, ці ў 2029 годзе.
Спачатку да гэтага часу плянавалася завяршыць усю лінію. Цяпер жа тэрміны і нават пэрспэктывы будаўніцтва астатніх пасьля«Парку Дружбы Народаў» трох станцыяў у кірунку Зялёнага Лугу выглядаюць няпэўна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што з фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай