Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі.
Ён абгрунтаваў рашэньне наяўнасьцю доказаў таго, што леташнюю дывэрсію ў гандлёвым цэнтры ў Варшаве арганізавалі расейскія спэцслужбы.
Калі менавіта спыніцца праца консульства, пакуль не паведамляюць.
11 траўня ўлады Польшчы афіцыйна абвінавацілі расейскія спэцслужбы ў падпале гандлёвага цэнтру Marywilska 44 у Варшаве ў траўні 2024 году.
Міністар унутраных справаў і адміністрацыі, каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семоняк таксама размясьціў у сацыяльнай сетцы X сумесную зь міністрам юстыцыі і генэральным пракурорам Адамам Боднарам заяву аб тым, што пажар у гандлёвым цэнтры Marywilska 44 «узьнік у выніку падпалу, замоўленага расейскімі спэцслужбамі».
Да такой высновы прыйшлі падчас «інтэнсіўнага расьсьледаваньня», у якое былі залучаныя і літоўскія спэцслужбы.
Прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск напісаў у сацыяльнай сетцы X: «Частка злачынцаў ужо затрымана, астатнія выызначаны і расшукваюцца. Мы знойдзем вас усіх!».
Расейскі бок пакуль не камэнтаваў высноваў польскіх спэцслужбаў і паведамленьня аб закрыцьці консульства ў Кракаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпал у гандлёвым цэнтры ў Варшаве назвалі дывэрсіяй расейскіх спэцслужбаў. Раней у падобным абвінавацілі беларуса