У парлямэнце Латвіі адкрылі выставу твораў беларускіх палітвязьняў. ФОТА

Выстава твораў беларускіх палітвязьняў у Рызе

Выстава мае назву «Мастацтва з-за кратаў». Сьвятлана Ціханоўская назвала яе «заглыбленьнем ва ўнутраны сьвет людзей, адзіным злачынствам якіх была мара пра вольную і справядлівую Беларусь».

9 траўня ў парлямэнце Латвіі адкрылі выставу твораў беларускіх палітвязьняў.

Урачыстае адкрыцьцё адбылося падчас візыту ў Рыгу Сьвятланы Ціханоўскай.

Выстава «Мастацтва з-за кратаў» арганізаванай асацыяцыяй беларусаў Латвіі «Суполка» і Праваабарончым цэнтрам «Вясна».

Сьвятлана Ціханоўская выступае на адкрыцьці выставы твораў беларускіх палітвязьняў у Рызе

У сваёй прамове на адкрыцьці выставы твораў беларускіх палітвязьняў у парлямэнце Латвіі Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што мастацтва стала душой беларускага пратэсту і формай супраціву нават у зьняволеньні.

Выстава твораў беларускіх палітвязьняў у Рызе. Стэнд Паўла Севярынца

Сьвятлана Ціханоўская згадала тых беларускіх палітвязьняў, хто застаецца за кратамі:

«Гэтая выстава — заглыбленьне ва ўнутраны сьвет людзей, адзіным злачынствам якіх была мара пра свабодную і справядлівую Беларусь».

Ціханоўская таксама заявіла, што гэтыя працы, прадстаўленыя на выставе, былі створаныя ў турэмных камэрах, пад пастаянным наглядам, на марозе або без належнага асьвятленьня.

Стэнд Расьціслава Стэфановіча

«Гэта ня проста малюнкі або карціны. Гэта сьведчаньні. Гэта акты непадпарадкаваньня. І гэта абяцаньні, што народ Беларусі не забудзе, ня здасца і ня спыніцца, пакуль кожны палітвязень ня будзе вызваленыя»,—заявіла Ціханоўская.

Адкрыцьцё выставы

Выстава адкрылася ў будынку парлямэнта Латвіі ў Рызе. Адрас: Jēkaba street 6/8, Main Hall.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1100 партрэтаў, цяжкая хвароба і ўсё адно надзея. Вялікая размова з Ксішай Ангелавай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МУС Беларусі заявілі, што закон аб амністыі рэалізуюць за 6 месяцаў. Палітвязьні пад яе ня трапяць