Дата дня
12 траўня 1800 году нарадзіўся Валенты-Вільгельм Ваньковіч, мастак, прыхільнік вызвольнага руху 1820-х. Містычна, але і памёр ён у гэты ж дзень праз 42 гады — у Парыжы на руках у Адама Міцкевіча.
«Валенты маляваў духоўна блізкіх яму людзей — Адама Міцкевіча, ягоных сяброў і знаёмых — таксама ўдзельнікаў таемных таварыстваў філяматаў і філярэтаў Францішка Малеўскага, Антона Адынца... Пазьней стасункі з антырасейскімі патрыятычнымі арганізацыямі не дазволяць мастаку атрымаць стыпэндыю на падарожжа ў Італію»,— пісаў пра мастака дасьлечык ягонай біяграфіі.
Таксама ў гэты дзень
1775 — заснавалі Горадзенскую мэдычную акадэмію
1924 — пачалася 1-я Ўсебеларуская нарада архівістаў
1921 — дапісанае эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам».
1926 — Травеньскі пераварот у міжваеннай Польшчы, другі прыход да ўлады Юзэфа Пілсудскага.
1954 — Беларускую ССР прынялі ў UNESCO.
1976 — створаная Маскоўская Хэльсынская група — адна з найбольш вядомых праваабарончых арганізацый у СССР.
Юры Арлоў, заснавальнік Маскоўскай Хэльсынскай групы
У гэты дзень нарадзіліся
1670 — Аўгуст Моцны, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1833 — у Адамарыне пад Маладэчнам нарадзіўся Бэнэдыкт Дыбоўскі, вучоны-прыродазнавец, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64, за што быў сасланы ў Сібір.
1909 — Язэп Найдзюк, беларускі асьветнік, папулярызатар гісторыі, выдавец.
1931 — Уладзімер Бровікаў, у 1983–1986 гг. — старшыня Савету Міністраў БССР.
1933 — Андрэй Вазьнясенскі, савецкі і расейскі паэт.
У памяці
1935 — 90 гадоў таму памёр Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай у 1918 годзе Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе». Пілсудзкі браў удзел у напісаньні беларускіх буквароў, а ў БНР не было шанцаў — Алег Латышонак1940 — у каменяломнях ГУЛАГу гіне расьціснуты каменнай глыбай у вапняковым кар’еры паэт Ўладзімер Хадыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра Ўладзімера Хадыку — паэта, які захаваў творчае «я» ў сталінскія часы1970 — Уладзіслаў Андэрс, кіраўнік польскіх узброеных антынацысцкіх фармаваньняў у 1944–1945 гадах.