Здарэньне адбылося на вуліцы Падольнай.
Вонкавае аздабленьне, у тым ліку тынкоўка, абвалілася на дарогу. Шлях перакрыты. Ніхто не пацярпеў.
Як паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс», цяпер па вуліцы Падольнай ад запраўкі да скрыжаваньня з вуліцай Белуша будзе забаронены рух транспартных сродкаў.
Што стала прычынай абвалу пад чыгуначным шляхаводам пакуль невядома.
Вуліца Падольная месьціцца ў цэнтры Горадні. Калі б ацалеў, на ёй бы стаяў палац роду Пшазьдзецкіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаленскай вобласьці абваліўся аўтамабільны мост над чыгункай Масква — Менск. Ёсьць ахвяры і пацярпелыя