Ужо сёньня, 7 траўня: 26 гадоў ад зьнікненьня Юрыя Захаранкі

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

1999 — быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.

Цытата:

Паважаныя сябры. Чорныя вораны лятаюць над нашай краінай. Таму ўчора працаваў нацыянальны Кангрэс у абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры. У кангрэсе бралі ўдзел паўтары тысячы чалавек, больш як 130 журналістаў зь Беларусі, Англіі, Амэрыкі, Нямеччыны, Польшчы і другіх краінаў Эўропы. Кангрэс прыняў дакумэнты, якія будуць вам прапанаваныя для зацьверджаньня. Рашэньне круглага стала аб адлучэньні ад улады Лукашэнкі.

Юры Захаранка ў кастрычніку 1996-га.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто, як і чаму? 24 гады таму выкралі экс-міністра ўнутраных спраў Захаранку

У гісторыі:

1583 — завершаная перабудова Нясьвіскага замку.

1765 — вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў ордэн Сьвятога Станіслава.

1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал у мястэчку Паланец пад Сандамірам.

1794 — Бітва пад Палянамі (7 км на поўнач ад Ашмян) паміж паўстанцамі Якуба Ясінскага і расейскай арміяй.

1920 — Польскае войска заняла Кіеў.

1942 — у Аляксандраўскім сквэры Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага антынацысцкага падпольля. Сярод іх быў Ісай Казінец, кіраўнік падпольля.

2009 — у Празе адбыўся устаноўчы саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1833Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.

1840Пётр Чайкоўскі, расейскі кампазытар

1861Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году

1868Раман Скірмунт, старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

1880Міхал Ромэр, палітык, ідэоляг краёўцаў.

У памяці:

399 да н.э. Сакрат, старажытнагрэцкі філёзаф.

1920Уладзімер Дабравольскі, краязнавец, этнограф і мовазнавец.

1966Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.

1980Мікола Гарулёў, пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік.

2009Алесь Пікула, былы старшыня Баранавіцкай суполкі БНФ.

2011Ядвіга Раманоўская, пляменьніца Янкі Купалы, музэйніца, захавальніца спадчыны паэта.

2017Алесь Рыбак, пісьменьнік.

2023 — у калёніі „Віцьба-3“ загінуў палітвязень Мікалай Клімовіч, блогер зь Пінску .

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Быў патрыётам Пінску, з блізкіх родных меў толькі сястру. Што вядома пра Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калёніі