На буйных заводах Беларусі не стае тысячаў працаўнікоў. Іх завабліваюць заробкамі да 7 тысячаў рублёў

Завод МАЗ. Архіўнае фота

У Беларусі на заводах-гігантах цяпер адкрытыя тысячы вакансіяў. Пра недахоп працаўнікоў ня раз казаў Аляксандар Лукашэнка. Дзе, каго і на якія грошы шукаюць, піша zerkalo.io.

МАЗ. Трэба больш як 3600 працаўнікоў

Летась Менскі аўтамабільны завод шукаў амаль на тысячу менш работнікаў .

Колькі плацяць?

  • Адміністратару — 730−1500 рублёў
  • Кіроўцу пагрузчыку — 1370–2700
  • Начальніку — 4000–6500.
  • Падручнаму сталявара электрапечы — 3200–4800
  • Прыбіральніку — 726–1120
  • Рэзчыку на пілах, нажоўках і станках — 2000–2900
  • Сталявару электрапечы — 3000–5000.
  • Сьвідравальніку — 1900–2400
  • Сьлесару — да 2000–2750 рублёў.


МТЗ. Трэба больш як 2600 працаўнікоў

Летась завод шукаў амаль на паўтысячы менш.

Колькі плацяць?

  • Апэратару станкоў з праграмным кіраваньнем — 2750−3300
  • Вартаўніку — 726−750
  • Заліўніку мэталу, сталявару электрапечы — 3300–3850
  • Інжынэру эксплюатацыі — 808
  • Кавалю на молатах і прэсах 2750−3850
  • Камплектавальніку тавараў — 726−850
  • Сьлесару-інструмэнтальніку — 2300–2500
  • Токару — 2200–3300
  • Электразварніку ручной зваркі — 2300–2750
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін прастойвае, іншы ў эміграцыі. Як некалі інавацыйныя заводы сталі праблемай для беларускіх уладаў і інвэстараў

Менскі маторны завод. Трэба больш як 400 працаўнікоў

Колькі плацяць?

  • Вядучаму інжынэру-электроніку — 2500
  • Галоўнаму бухгальтару — 6700
  • Інжынэру-канструктару ці электрамантэру — 1770-2000
  • Машыністу прыбіральных машынаў — 900
  • Перакладніку з кітайскай — 2500.
  • Токару-расточніку — 2500
  • Цесьляру ці сталяру — 2000
  • Электразварніку — 2500


БелАЗ. Трэба амаль 900 працаўнікоў

Колькі плацяць?

  • Абмотніку элемэнтаў электрычных машын — 1400
  • Апэратару ЭВМ — 650
  • Выбівальніку адлівак — 1600
  • Зубарэзчыку — 1860
  • Інжынэру наладкі і выпрабаваньняў — 2170
  • Кантралёру ў ліцейнай вытворчасьці — 1280
  • Майстру ўчастку — 1950
  • Начальніку цэнтру кібэрбясьпекі — 4100
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскі завод ліцьця і нармаляў узяў крэдыт у банку для выплаты заробкаў, на «Гомсельмашы» — дэфіцыт кадраў

БМЗ. Трэба больш за 300 працаўнікоў

Колькі плацяць?

  • Плавільніку — 1256–1695
  • Разьліўніку — 1466-2822
  • Рэзчыку трубаў і загатовак — 1466–2235
  • Сьлесару мэханазборачных работ — 1264–1770
  • Токару — 2125–3047
  • Фрэзэроўніку — 2334–3047
  • Электрагазазварніку — 1790–2380

Усяго ў красавіку ў Беларусі шукалі больш за 200 тысяч працаўнікоў. У тым жа месяцы Лукашэнка заявіў, што гатовы прыняць на працу ў Беларусі да 150 тысяч пакістанцаў і «стварыць ім неабходныя ўмовы для працы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфармацыя пра 150 тысяч пакістанцаў як тэст для грамадзтва і ўлады. Аналіз Валера Карбалевіча