YouTube-канал гурта «BRUTTO» прызналі «экстрэмісцкім»

На сцэне Віталь Гуркоў, архіўнае фота

На канал падпісаныя больш за 225 000 чалавек.

Суд Ганцавіцкага раёну 26 красавіка вырашыў прызнаць «экстрэмісцкім» YouTube-канал музычнага калектыву «BRUTTO». Сам гурт ужо не выступае і не існуе некалькі гадоў.

Лідэрам гурта быў вядомы ўдзелам у іншых музычных гуртах Сяргей Міхалок, таксама з гуртом гастраляваў шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксынгу і тайскім боксе Віталь Гуркоў.

Гурт доўгі час базаваўся ў Кіеве, але апошнім часам ужо не выступае і не запісвае новых кампазыцый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр удзельнік гурту Brutto Сяргей Каралёў (Бразіл)

Таксама «экстрэмісцкі» сьпіс гэтым разам папоўнілі YouTube-каналы «Кабинет Никитенко», «Novaja Ziamlia», TikTok-старонка «zloybelevrey», старонка ў Instagram «krok.kult», суполка ва «Ўкантакце „Вольная Беларусь“», Telegram-каналы, чаты і боты «Молодёжное движение ДоЛГБ», «Долгонутый чат», «Минск», «Должностная анкета», «Долгонутые предложения», а таксама сайт і старонкі ў сацсетках праекту «BY teatr».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 5 месяцаў у базу вышуку Расеі дадалі яшчэ 1200 беларусаў. Хто ў яе трапіў