Гэта сумесныя намаганьні іншых краін і, такім чынам, пагроза нацыянальнай бясьпецы. Акрамя ўсяго іншага, гэта пасыл і прапаганда», — напісаў Дональд Трамп у Truth Social, перадае Reuters.
Трамп заявіў, што дазваляе адпаведным дзяржаўным установам, такім як Міністэрства гандлю, неадкладна пачаць працэс увядзеньня 100% тарыфаў на ўсе фільмы, зьнятыя за мяжой, якія затым адпраўляюцца ў Злучаныя Штаты. Ён дадаў, што амэрыканцы зноў хочуць фільмаў, зьнятых на радзіме, а не за мяжою.
Міністар гандлю Говард Лутнік у сацсетцы X сказаў, што ўжо займаецца пытаньнем.
Ні Латнік, ні Трамп не падалі ніякіх падрабязнасьцяў таго, як будуць уводзіцца тарыфы.
Пакуль незразумела, ці будуць тарыфы распаўсюджвацца на фільмы на стрымінгавых сэрвісах, а таксама на тыя, што паказваюцца ў кінатэатрах, ці яны будуць разьлічвацца на аснове выдаткаў на вытворчасьць або касавых збораў. Кіраўнікі Галівуду спрабавалі высьветліць падрабязнасьці ў нядзелю ўвечары. Асацыяцыя кінематаграфістаў, якая прадстаўляе буйныя студыі, ня дала ніякіх камэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зноў пачнем сьвяткаваць нашы перамогі». Трамп аб’явіў 8 траўня Днём перамогі ў Другой сусьветнай вайнеУ студзені Трамп заявіў, што вэтэраны Галівуду Ён Войт, Сыльвэстар Сталонэ і Мэл Гібсан павінны вярнуць Галівуд «большым, лепшым і мацнейшым, чым калі-небудзь раней».
У панядзелак лідэры Аўстраліі і Новай Зэляндыі адрэагавалі на заяву Трампа аб тарыфах, сказаўшы, што будуць адстойваць інтарэсы мясцовых індустрый. Некаторыя фільмы пра супэргерояў Marvel былі зьнятыя ў Аўстраліі, у той час як Новая Зэляндыя была фонам для фільмаў «Уладар пярсьцёнкаў».
Паводле дадзеных дасьледчай фірмы ProdPro, у 2023 годзе каля паловы выдаткаў амэрыканскіх прадусараў на кіна- і тэлевізійныя праекты зь бюджэтам больш за 40 мільёнаў даляраў было вывезена за межы ЗША.
Паводле зьвестак FilmLA, некамэрцыйнай арганізацыі, якая адсочвае вытворчасьць у рэгіёне, вытворчасьць фільмаў і тэлевізіі за апошняе дзесяцігодзьдзе ў «родным горадзе» Галівуду, Лос-Анджэлесе, скарацілася амаль на 40%.
Студзеньскія лясныя пажары ўзмацнілі занепакоенасьць тым, што прадусары могуць шукаць працу за межамі Лос-Анджэлесу, а апэратары, дызайнэры касьцюмаў, гукарэжысэры і іншыя работнікі, якія працуюць за кадрам, могуць пераехаць з гораду, замест таго, каб спрабаваць аднавіць свае ўчасткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавецтва «Скарына» паведаміла пра падрыхтоўку беларускага слоўніка кіно