Мэр Масквы Сяргей Сабянін напісаў у Тэлеграме, што ў ноч на пятага траўня чатыры бесьпілётнікі, якія ляцелі ў бок Масквы, былі зьбітыя ў раёне Падольску. Паводле яго, пацярпелых і разбурэньняў няма.
Міністэрства абароны Расеі таксама паведаміла пра чатыры дроны, перахопленыя над Маскоўскай вобласьцю не пазьней за 2:30. Акрамя таго, 17 БПЛА, як сьцьвярджае расейскае вайсковае ведамства, былі зьбітыя над Бранскай вобласьцю, яшчэ пяць — над Калускай.
У часе налёту дронаў у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ўводзілі часовыя абмежаваньні на прыём і выпуск самалётаў, паведамлялі ў «Расавіяцыі». Праз гадзіну абмежаваньні зьнялі.
Відавочцы публікуюць відэа, на якіх, як мяркуецца, чуваць гукі працы СПА ў Падольску.
Украіна паведамленьня аб налёце дронаў не камэнтавала.
Падольск, як вынікае з інтэрактыўнай карты сыстэмаў СПА ў Маскве і Маскоўскай вобласьці, з трох бакоў аточаны пазыцыямі зэнітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр».
Удар «Шахедаў» па Канатопе
У ноч на 5 траўня расейскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па горадзе Канатопе ў Сумскай вобласьці ўдарнымі дронамі тыпу «Шахед» і балістычнымі ракетамі, — паведаміў мэр гораду Арцём Семяніхін. У выніку атакі зьнішчаны «аб’ект інфраструктуры». Ахвяраў і пацярпелых няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У анэксаваным Крыме заявілі пра маштабную атаку бесьпілётнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея зноў ударыла па Ўкраіне дронамі, у Запарожжы атакавалі лякаматыварамонтны завод, дзясяткі параненых