Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу? Сытуацыя з выдачай беларусам шэнгенскіх візаў сёлета горшая, чым летась. Чаму так складана трапіць на самастойны запіс у візавыя цэнтры, чаму мультывізы сталі даваць на такія кароткія тэрміны і пільна правяраць? На гэтыя пытаньні Свабодзе адказала галоўная рэдактарка праекту visaflow.live Анастасія Лысакоўская.
***
У самым пачатку тыдня ў некаторых краінах Эўропы — Гішпаніі, Партугаліі, Андоры, у паўднёвых рэгіёнах Францыі — зьнікла электрычнасьць. Беларуска Юлія Матузава, якая жыве ў Малязе, у размове з Свабодай расказала, што адбывалася ў краіне без электрычнасьці і сувязі.
***
Як працуюць дзіцячыя мэмарыяльныя атрады, Свабодзе расказала берасьцейка Марынa, якая ўпершыню трапіла ў такі атрад у восьмай клясе і «служыла» да адзінаццатай.
Вучні на варце каля Вечнага агню, Менск, 6 лістапада 2015 году
«Шыхтавы крок, паходны крок, цырыманіяльны крок. Апошні — найцяжэйшы: трэба падымаць нагу на дзевяноста градусаў, прамаўляць сабе „трыста трыццаць тры“, і толькі потым зьмяняць нагу. Старэйшыя трэнавалі нас бязь літасьці».
***
Расейскія спэцслужбы ўвялі кантроль на мяжы зь Беларусьсю. Яны масава спынялі для праверак транспарт, які накіроўваўся з Беларусі ў Расею, час у чэргах на праверку дасягаў некалькіх гадзін. Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар расказаў Свабодзе, у чым магла быць прычына.
***
Сябра рэчыцкага актывіста Сяргея Дубініна, памерлага ў Кракаве, расказаў Свабодзе, што вядома пра апошнія дні жыцьця Сяргея і пра іхны канфлікт з беларускімі чыноўнікамі.
Сяргей Дубінін. Фота з прыватнага архіву Аляксандра Алмаева
***
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм «Цень радасьці» — пра рэсацыялізацыю былога беларускага палітвязьня Артура Жвірыдоўскага ў эміграцыі.
«Пасьля турмы, знаходзячыся на свабодзе ў нармальнай цывілізаванай краіне, ён [Артур] адчувае ня радасьць, а толькі цень радасьці. Бо мы, эмігранты, усё адно не жывем тут напоўніцу», — Свабода пагаварыла з рэжысэрам стужкі Зьмітром Брэсцкім.
***
Расея — Беларусь — Армэнія — Грузія — Харватыя. Гісторыя расейца-дэзэрціра, які спрабуе легалізавацца ў Эўропе.
«У мяне мама любіць Пуціна, яна прымусіла бацьку пайсьці ў паліцыю і паведаміць, што я зьнік. Я даведаўся пра гэта ад сяброў. Я думаю, мама паступіла так на эмоцыях, у яе сыстэме каштоўнасьцяў гэта прымальна. Але, можа, яно і да лепшага — да іх аднойчы прыходзілі ваенныя і пасьля гэтай гісторыі адсталі».
Уцекачы ў міграцыйным харвацкім лягеры ў Порыне
22-гадовы вэб-дызайнер з Масквы Яўген трапіў пад мабілізацыйную аблаву ў мэтро. Амаль праз год ён дэзэртаваў і зьехаў у Францыю з надзеяй атрымаць палітычны прытулак. Пачытайце пра яго няпросты шлях.
***
«Керамін», які працуе з стратамі, разьлічвае спагнаць з партнэра ва Ўкраіне больш за чвэрць мільёна даляра.
Свабода знайшла ўкраінскага партнэра беларускага «Кераміну». Ён мае расейскае грамадзянства і жыве ў анэксаваным Расеяй Крыме, ва Ўкраіне яго асудзілі на пазбаўленьне волі за прысабечваньне сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Расказваем падрабязнасьці.
***
Да гэтага часу ідзе рэакцыя на навіну пра магчымы прыезд 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь. У беларусаў яна выклікала абурэньне і трывогу.
Гісторык Аляксандар Пашкевіч і псыхоляг Натальля патлумачылі, чаму такая рэакцыя і ці можна лічыць беларусаў талерантнай нацыяй.
***
Палітычнае жыцьцё Беларусі абяртаецца вакол тэмы палітвязьняў. Гэтая праблема так ці інакш застаецца галоўным пытаньнем беларускай палітыкі. Добрай навіной стала інфармацыя пра вызваленьне Юрася Зянковіча. Аднак пасьля дзесяці хваляў памілаваньняў палітвязьняў анансаваная «да 80-годзьдзя Перамогі» амністыя не прадугледжвае вызваленьне гэтай катэгорыі людзей.
Чаму — пра гэта піша Валер Карбалевіч.
Іншыя аналітычныя артыкулы Карбалевіча знойдзеце тут. А вось яго вынікі тыдня:
***
«Гарантыя ад сьмерці нацыі».
«Кожнага разу, калі даводзіцца чуць, што Беларусь і беларусаў „прыдумала“ ці то расейская імпэратрыца з мэтай русыфікацыі, ці то Ленін з бальшавікамі — дзеля нашага самавызначэньня, альбо што нас „няправільна“ назвалі і мы „правільна“ павінны называцца літоўцамі, я думаю пра тое, што аўтары гэтых тэзаў не чыталі (не прачыталі) у школе „Прадмову“ Францішка Багушэвіча, які ў 1890 годзе даў адназначны і вычарпальны адказ на ўсе гэтыя фэйкі і сумневы».
Сяргей Дубавец піша пра актуальнасьць Францішка Багушэвіча.
***
Гурт R.E.M. выпусьціў рэмікс свайго гіта ў падтрымку Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
«Гэта невялікі ўнёсак, які мы маглі б зрабіць у падтрымку свабоды слова і асабліва якаснай журналістыкі», — сказаў лідэр гурту Майкл Стайп.
Чацьвёра журналістаў і аўтараў РСЭ/РС — Ігар Лосік, Ніка Новак, Уладзіслаў Есіпенка і Фарыд Мехралізада — цяпер у турмах па абвінавачваньнях, зьвязаных з журналісцкай працай
Паслухайце гэты трэк:
Заставайцеся са Свабодай!