У Беларусі спрасьцілі парадак набыцьця дронаў, але толькі для сілавікоў

Ілюстрацыйнае фота

Выйшаў чарговы указ, які рэгулюе правілы набыцьця бесьпілётных лятальных апаратаў.

Аляксандар Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ, які рэгулюе выкарыстаньне цывільных бесьпілётных лятальных апаратаў і авіямадэляў.

Гэта зьмяненьні да ўказу ад 25 верасьня 2023 году № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплюатацыі цывільных бесьпілётных лятальных апаратаў».

«У прыватнасьці, спрашчаецца парадак увозу ў Беларусь БПЛА і авіямадэляў у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый. Акрамя таго, у мэтах узмацненьня кантролю за абаротам БПЛА ўводзіцца абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БПЛА да яе ажыцьцяўленьня».

Больш пра зьмяненьні ва ўказ нічога не вядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі перахапілі бесьпілётнік з 750 пачкамі беларускіх цыгарэт


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Днепрапятроўскай вобласьці расейскі бесьпілётнік ударыў у аўтобус, сем жанчын і двое мужчын загінулі