У Беларусі зафіксавалі першы выпадак сьмерці падлетка ад электроннай цыгарэты

Вэйп і цыгарэты. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак гібелі дзіцяці, зьвязаны з выкарыстаньнем прыстасаваньня для выпарваньня курыльных вадкасьцяў (вэйпа).

Пра гэта паведаміў 17 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік начальніка аддзелу арганізацыі працы інспэкцыі ў справах непаўналетніх галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС Васіль Дземідовіч, піша«Люстэрка».

Трагедыя адбылася ў Дзяржынску (Койданаве) 13 сакавіка.

«Зафіксаваная сьмерць 16-гадовай дзяўчынкі. За некалькі хвілін да гэтага яна ў кампаніі сяброў парыла вэйп. У выніку адчула сябе дрэнна, страціла прытомнасьць. На жаль, так і не апрытомнела», — паведаміў прадстаўнік МУС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША зафіксаваны першы выпадак сьмерці ад паленьня электроннай цыгарэты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўтрая вырасла колькасьць падлеткаў, якія ўжываюць вэйпы. Што такое вэйпінг і чым ён небясьпечны