Савет Фэдэрацыі пасьля выступу Лукашэнкі ратыфікаваў дамову аб адтэрмінаваньні для Беларусі пагашэньня даўгоў

Савет Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі. Ілюстрацыйнае фота

Агульная сума, выплату якой адтэрмінавалі, складае каля 800 мільёнаў у даляравым эквіваленце.

Савет Фэдэрацыі Расеі ўхваліў ратыфікацыю беларуска-расейскай міжурадавай дамовы аб зьмене ўмоваў асобных дакумэнтаў, якія прадугледжваюць адтэрмінаваньне для Беларусі выплатаў для пагашэньня даўгоў.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, намесьнік старшыні Камітэту міжнародных справаў Андрэй Клімаў паведаміў, што дамовы, падпісаныя 25 красавіка 2024 году, прадугледжваюць перанос выплатаў беларускага боку і пагашэньне асноўнага доўгу з 1 красавіка па 31 сьнежня 2024 году і адсоткавых выплатаў з 1 ліпеня па 31 сьнежня 2024 году на пэрыяд 2031–2036 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе ўваходзіць у склад Расеі і пераходзіць на адзіную валюту

Раней паведамлялася, што агульная сума, выплату якой адтэрмінавалі, складае каля 800 мільёнаў у даляравым эквіваленце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждума Расеі ўхваліла адтэрміноўкі для Беларусі выплат па расейскіх крэдытах на 800 мільёнаў даляраў